Ева Вежнавец
беларуская пісьменьніца
Ева Вежнавец, сапр. Сьвятлана Курс (нар. ў в. Загальле, Любанскі раён) — беларуская пісьменьніца, журналістка.
Ева Вежнавец | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 1972 |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьніца, журналістка |
Узнагароды |
ЖыцьцяпісРэдагаваць
Працавала ў Нашай Ніве, потым 13 год на Эўрарадыё. Жыве ў Польшчы. У 2020 годзе стала дапамагаць сталым людзям у сувязі з пандэміяй каранавірусу[1].
ТворчасьцьРэдагаваць
У першым нумары часопісу "Аrche" ў 1998 годзе было апублікавана яе першае апавяданьне «Мы два Хохлікі». У 2008 годзе ў Кнігарні Нашай Нівы выйшаў зборнік апавяданьняў «Шлях дробнай сволачы»[2]. У 2015 годзе ў Нашай Ніве апублікавала сваё апавяданьне «Параска і яе чорны бык», не пад псэўданімам, а пад сапраўдным прозьвішчам[3].
У 2020 годзе выйшла кніга «Па што ідзеш, воўча?»[4]. У 2021-м кніга ўвайшла ў кароткі сьпіс прэтэндэнтаў на прэмію імя Гедройца за лепшую кнігу Беларусі.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ "Старасьць прыходзіць, як зіма". Як беларуская журналістка і пісьменьніца стала апякункай для старых палякаў
- ^ Вышел сборник рассказов Евы Вежнавец «Шлях дробнай сволачы»(недаступная спасылка), Белорусскіе Новості
- ^ Святлана Курс, раней Ева Вежнавец, упершыню апублікавала апавяданне пад сваім імем, Наша Ніва, 20.06.2015
- ^ Чаго чакаць ад выдавецтва, якое адкрывае Святлана Алексіевіч?, 34mag.net 14.01.2020
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Ева Вежнавец на Беларускай Палічцы