Брадўэйскі тэатар
Брадўэйскі тэатар (па-ангельску: Broadway theatre) — асаблівы від камэрцыйнага тэатральнага мастацтва. Паблізу аднайменнай вуліцы на высьпе Манхэтэн у Нью-Ёрку ў так званым Тэатральным квартале знаходзяцца 39 вялікіх тэатраў. Брадўэй зьяўляецца асновай амэрыканскай тэатральнай культуры. Назва «Брадўэй» стала намінальнай. Спэктакль (ці шоў) завецца «пастаўленым на Брадўэй», калі ён адбыўся ў адным зь яго тэатраў.
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |
Брадўэйскі тэатар — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў