Дэйв Брубэк

джазавы піяніст і кампазытар ЗША

Дэйвід Ўорэн Брубэк (па-ангельску: David Warren Brubeck; 6 сьнежня 1920, Конкард, Каліфорнія, ЗША — 5 сьнежня 2012, Норўалк, Канэктыкут, ЗША) — амэрыканскі джазавы піяніст і кампазытар, які лічыцца адным зь першапраходцаў стылю кул-джазу. Такія ягоныя творы, як «In Your Own Sweet Way» або «The Duke», сталі джазавым стандартам. Стыль Брубэка вагаецца ад выкшталцонага да напышлівага, выпрацаванага клясычнай адукацыяй маці і ўласнымі імправізацыйнымі ўменьнямі.

Дэйв Брубэк
Dave Brubeck
Брубэк у 1964 року
Дата нараджэньня 6 сьнежня 1920
Месца нараджэньня Конкард, Каліфорнія, ЗША
Дата сьмерці 5 сьнежня 2012 (91 год)
Месца сьмерці Норўалк, Канэктыкут, ЗША
Прычына сьмерці інфаркт міякарда і сэрцавая няздатнасьць
Месца вучобы
Прафэсія музыка, кампазытар
Гады дзейнасьці 1940-я — 2012
Сябра ў Амэрыканская акадэмія мастацтваў і навук[d] і The Dave Brubeck Quartet[d]
Жанры джаз, кул-джаз, заходнебярэжны джаз, трэцяя плыня
Інструмэнты фартэпіяна
Супрацоўніцтва Пол Дэзманд, Юджын Райт, Джо Марэла, Джэры Малігэн
Лэйблы Columbia, Legacy, «Соні», Concord, A&M, Atlantic
Дзеці Дарыюс Брубэк[d], Крыс Брубэк[d] і Мэт Брубэк[d]
Узнагароды
Сайт davebrubeck.com

У музыцы прымяняў незвычайныя памеры і накладаў канстрастныя рытмы, мэтры ды танальнасьці. Складаў таксама аркестравую і рэлігійную музыку, пісаў суправаджэньне для тэлеперадачаў.

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў сям’і жывёлавода Пітэра Гоўарда Брубэка і настаўніцы па гры на фартэпіяна Элізабэт Айві, ад якой пачаў навучацца музыцы. Аднак плянаваў дапамагаць бацьку на ранча і з гэтай мэтай паступіў на вэтэрынара ў стоктанскі коледж. Але ўжо там перавёўся на музычнае аддзяленьне. Скончыўшы навучаньне ў 1942 року, быў прызваны ва ўзброеныя сілы, служыў у Эўропе. На адным з выступаў выклікаўся сыграць на фартэпіяна і аказаў такое ўражаньне, што быў адкліканы з страявой службы дзеля стварэньня гурту, які атрымаў назву «The Wolfpack». Падчас службы, у 1944 року, пазнаёмўіся з Полам Дэзмандам.

Пасьля службы паступіў у Мілз-коледж у Оўклэндзе. У 1949 року ўпершыню запісаўся на студыі з уласным актэтам, а пасьля з трыё. Выдадзеныя на Fantasy Records запісы разышліся зь вялікім посьпехам. У 1951 Брубэк заснаваў «Квартэт Дэйва Брубэка», дзе Пол Дэзманд стаў саксафаністам. Яны займелі папулярнасьць выступамі ў начным клюбе ды кампусах Сан-Францыска і запісалі шэраг альбомаў: Jazz at Oberlin (1953), Jazz at the College of the Pacific (1953) Jazz Goes to College (1954). У 1954 Дэйв Брубэк быў зьмешчаны на вокладку часопісу Time — другі джазавы музыка пасьля Луіса Армстранга 21 лютага 1949).

У 1958 року квартэт наведаў з канцэртамі Азію ды Эўропу, у тым ліку правялі 13 канцэртаў у Польшчы. У 1959 быў запісаны альбом Time Out, амаль усе кампазыцыі якога мелі незвычайныя памеры: ​98, ​54, ​34 і ​64. Тым ня меней, гэты альбом хутка зрабіўся плятынавым, стаўшы першым джазавым альбомам, прададзеным у колькасьці больш за мільён копіяў. Пасьля яго былі запісаныя іншыя падобныя альбомы: Time Further Out: Miro Reflections (1961), Time Changes (1963), Time In (1966).

Са сваёй жонкай Аёлай Брубэк стварыў джаз-м’юзыкл The Real Ambassadors, альбом кампазыцыяў да якога выйшаў у 1961 року з удзелам Люіса Армстранга, Ламбэрта, Гендрыкса, Роса і Кармэн Макрэй. На піку творчасьці ў пачатку 1960-х квартэт запісваў да чатырох альбомў у год.

Памёр ад спыненьня сэрца за дзень да свайго 92-годзьдзя.

Узнагароды

рэдагаваць

Дыскаграфія

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Дэйв Брубэксховішча мультымэдыйных матэрыялаў