Дзевінскі замак
Славутасьць | |
Краіна | |
Месцазнаходжаньне | Дзевін[d] |
Архітэктурны стыль | гатычная архітэктура |
Статус | Нацыянальныя помнікі культуры Славаччыны[d][2] |
Сайт | muzeumbratislava.sk/… (славацк.) |
Дзевінскі замак на Вікісховішчы |
Дзе́вінскі за́мак (па-славацку: Devínsky hrad) — разваліны замка ў Браціславе, адзін з народных сымбаляў Славаччыны. Па імені Дзевіна названы Дзевінскія вароты — рачныя вароты, дзе Дунай прабіў русла паміж Малымі Карпатамі.
Гісторыя
рэдагавацьПершае ўмацаваньне на месцы Дзевіна зьявілася яшчэ ў рымскія часы і было адным з умацаваньняў абарончай сыстэмы Лімэс Раманус. Вялікамараўскі замак Дзевін упершыню згадваецца ў 864 годзе ў фульдзкім летапісе як «Довіна». Замак іграў важную ролю ў абароне Вялікай Маравіі ад франкаў. Пасьля падзеньня Вялікай Маравіі на некаторы час згубіў сваё значэньне, але ў XIII ст. ізноў стаў іграць важную ролю падчас сутыкненьняў Аўстрыі і Вугоршчыны. У XV ст. замак быў пашыраны. У XVI ст. сям’я Батары значна ўмацавала замак. У XVIII ст., у сувязі з паражэньнем Асманскай імпэрыі замак перастаў іграць важную ролю і быў занядбаны. У 1809 годзе напалеонаўская армія ўзарвала замак. У XIX ст. разваліны Дзевіна, былой вялікамарўскай цьвердзі сталі легендарным месцам.
- ^ https://www.skgeodesy.sk/files/sk/slovensky/ugkk/geodezia-kartografia/standardizacia-geografickeho-nazvoslovia/nazvy-hradov-zamkov/hrady_zamky_zoznam-stranku.pdf (славац.) — Úrad geodézie, kartografie a katastra Slovenskej republiky, 2020.
- ^ а б https://www.pamiatky.sk/evidencie-a-registre/register-nnkp/detail-nnkp?code=RNNKP&detail_id=7df0d05b-2b70-4755-a736-880be279b522&cHash=0d60248dfbf4956360b7147b995d63e0