Дыліжан
Дыліжа́н (па-армянску: Դիլիջան) — горад у Армэніі, у марзе Тавуш, горнакліматычны і бальнэалягічны курорт. Знаходзіцца на рацэ Агстафа (правы прыток Куры). Горад вылучаецца традыцыйнай армянскай архітэктурай. Гораду прысвоены статус нацыянальнага парку.
Дыліжан | |||||
арм. Դիլիջան | |||||
| |||||
Краіна: | Армэнія | ||||
Рэгіён: | Тавуш | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 1500 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 18 000 чал. (2011) | ||||
Тэлефонны код: | +374 (268) | ||||
Паштовы індэкс: | 3901—3906 | ||||
Нумарны знак: | 57 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 40°44′27″ пн. ш. 44°51′47″ у. д. / 40.74083° пн. ш. 44.86306° у. д.Каардынаты: 40°44′27″ пн. ш. 44°51′47″ у. д. / 40.74083° пн. ш. 44.86306° у. д. | ||||
Дыліжан | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.dilijan.am/ |
Аточаны амаль з усіх бакоў тэрыторыяй Дыліжанскага запаведніка — аднаго з найбагацейшых на Паўднёвым Каўказе. У Дыліжане жылі і жывуць многія вядомыя армянскія мастакі, кампазытары, навукоўцы і рэжысэры. Сёньня горад лічыцца адным з самых інтэлектуальных гарадоў Армэніі. Асаблівым гонарам гораду лічацца музычная школа, многія з выпускнікоў якой робяцца студэнтамі Ерэванскай кансэрваторыі, і музычная вучэльня. У межах гораду і ў акрузе шмат дамоў адпачынку, такія як Дом кампазытараў, Дом музыкаў, Дом кінэматаграфістаў і да т. п.
Геаграфія
рэдагавацьДыліжан знаходзіцца на паўночным усходзе Армянскага нагор’я, на поўнач ад горнага сьцягу Арэгуні і на ўсход ад горнага сьцягу Гугарац.
Дыліжан зьяўляецца месцам скрыжаваньня дарог, што злучаюць гарады марзаў Тавуш, Лары і Гегаркунік. Дарога праз маляўнічы Дыліжанскі перавал злучае горад з возерам Сэван, на ўсход знаходзіцца сталіца марза — горад Іджэван, а на захад — Ванадзор. Горад знаходзіцца за 100 км на паўночны ўсход ад Ерэвану.
З 1986 году ў горадзе зьявілася чыгунка (адрэзак Дыліжан — Раздан — Ерэван складае 144 км)[1].
Гісторыя
рэдагавацьАрхеалягічныя дасьледаваньні, якія праводзіліся ў 1870-x гадах, паказалі, што чалавек пачаў жыць тут з часоў позьняга бронзавага і раньняга жалезнага вякоў (канец II — пачатак I тысячагодзьдзя да н. э.). Выяўлены курганы ў раёнах лягэру Рэдкіна, Хртнаноца і Папаніна. Вялікая частка выяўленых матэрыялаў знаходзіцца ў музэях Масквы, Санкт-Пецярбургу, Тбілісі, Баку, іншая частка — у Дыліжанскім гэалягічным музэі.
Сёньняшняя тэрыторыя Дыліжану ўваходзіла ў склад правінцыі Варажнунік Айрарацкага ашхару Вялікай Армэніі. У IV стагодзьдзі, калі Армэнія была падзелена паміж Бізантыяй і Пэрсіяй, гэтыя землі (гістарычны Оўк) уваходзілі ў склад правінцыі Дзарапор Гугаркскай вобласьці і зьяўляліся месцам адпачынку цароў і каралеўскага паляваньня.
У зьвязку з гістарычнымі падзеямі назвы і мяжы гораду некалькі разоў зьмяняліся. У VIII стагодзьдзі гэтыя землі ўвайшлі ў склад правінцыі Каена, пазьней — у склад Куст-Арцаскай губэрні. З XV стагодзьдзя да далучэньня Ўсходняй Армэіі да Расеі гэтыя землі ўваходзілі ў склад Гянджынскага ханства. Пасьля яны ўвайшлі ў склад Елізаветпальскай губэрні. Як селішча Дыліжан упершыню згадваецца ў 1826 годзе. Горад і яго навакольле багатае гістарычнымі і архітэктурнымі помнікамі (I тысячагодзьдзе да н. э. — XII—XIII стагодзьдзі да н. э.). У прыгарадзе знаходзіцца гістарычны лягер Радноў, а таксама раскопы Галовіна і Хртаноц[1][2].
Этымалёгія
рэдагавацьІснуе шэраг гіпотэз адносна этымалёгіі назвы гораду. Па адной зь іх назва зьвязаная з імем аднайменнага князя. Упершыню ў пісьмовых крыніцах назва гораду Дыліжан была згадана ў 1666 годзе ў падарожных нататках францускага вандроўніка Жана Шардэна. Згодна гістарычным крыніцам пачатку XIX стагодзьдзя, Дыліжан зьяўляўся адным з 27 сёл Казахскай правінцыі. У той час горад складаўся з 60 дамоў. Таксама вядома, што напрыканцы XVIII і пачатку XIX стагодзьдзяў сюды перасяліліся жыхары сёл Сеўкар, Сарыгюх і Ачаджур Іджэванскага раёну, а таксама зь сяла Коці Наемберанскага раёну, сфармаваўшы тым самым асноўнае насельніцтва[2].
Клімат
рэдагавацьКлімат умераны. Кліма-бальнеалягічнаму горнаму санаторыі, разьмешанаму ў сярэднегорнай зоне, уласьціва мяккае, умеранае цёплае лета, сонечная цёплая зіма, сухое і цёплае надвор’е цягам усяго году, і разам з тым даволі частыя дажджы. Сярэднегадавая тэмпэратура +8,3 °C. Сярэдняя тэмпэратура ліпеня +18 °C, студзеня — 0—2 °C. Сухасьць паветра асабліва выяўляецца ў зімовыя і вясновыя месяцы. Адносная вільготнасьць паветра складае 70% (62—65%), колькасьць ападкаў — 637 мм (660 мм), сумарная колькасьць сонечных пэрыядаў — 2091 гадзіна[1][2].
Адукацыя
рэдагавацьУ Дыліжане працуюць 5 агульнаадукацыйных школ, у якіх вучыцца 2244 вучняў, і адна спэцшкола — для дзяцей з сацыяльна незабясьпечаных сем’яў. Дзіцячыя сады наведваюць 350 дзяцей. Функцыянуюць 3 сярэдніх прафэсійных навучальных установы: Дыліжанскі каледж пры Міністэрстве адукацыі і навукі (207 навучэнцаў, зь якіх 120 — у рамесных аддзяленьнях), Дыліжанскі дзяржаўны мэдычны каледж (164 навучэнцаў) і Дзяржаўны каледж мастацтваў з музычным ухілам (230 студэнтаў), дзіцячая музычная (75 вучняў) і мастацкая (72 вучні) школы.
У горадзе дзейнічаюць таксама 2 філіялы вну — Ерэванскай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і Ерэванскага ўнівэрсітэту кіраваньня і інфармацыйных тэхналёгій. У справе фізычнага выхаваньня моладзі важную ролю гуляе спарткомплекс (дзіцячая і юнацкая спартовая школа і спартовае поле на 2000 месцаў)[3].
Ахова здароўя
рэдагавацьДзякуючы сынтэзу прыродна-аздараўленчых фізычных кампанэнтаў (чыстае паветра, мінэральныя лекавыя крыніцы) Дыліжан зьяўляецца вылучным краем. Улічваючы вышэйзгаданыя акалічнасьці, у 1921 годзе ў Дыліжане быў адкрыты першы ў Армэніі супрацьсухотны дыспансэр, а празь некаторы час — дыспансэр-шпіталь, якія дзейнічалі аж да 1980-х гадоў. Шпіталь спэцыялізаваўся на лячэньні сухотаў, захворваньняў страўніка і кішак, печані і падстраўнікавай залозы.
У 2011 годзе ў горадзе дзейнічала лякарня на 96 бальнічных месцаў, паліклініка, дзіцячая кансультацыя. З 1970-x гадоў дзеюць санаторыі «Горная Армэнія», «Дыліжан», якія мелі 120 месцаў, рэспубліканскі супрацьсухотны санаторый, на 120 месцаў, а таксама больш 20 дамоў адпачынку і пансіянатаў, што належаць розным ведамствам і прыватным асобам[4].
Славутасьці
рэдагавацьУ некалькіх кілямэтрах ад Дыліжану ўбок Іджэвану знаходзіцца манастырскі комплекс Агарцын. Таксама за 20 хвілінаў язды ад Дыліжана, у сяле Гош, знаходзіцца іншы старажытны манастырскі комплекс — Гашаванк, названы ў гонар Мхітара Гоша. А ў 15 км ад гораду, у Дыліжанскім запаведніку знаходзіцца маляўнічае возера Парз, што ў перакладзе з армянскай азначае «чысты». У горадзе дзейнічае этнаграфічны музэй Дыліжану[5].