Іджэва́н (па-армянску: Իջևան) — горад на паўночным усходзе Армэніі, адміністрацыйны цэнтар марзу Тавуш.

Іджэван
арм. Դիլիջան
Герб Іджэвау


Краіна: Армэнія
Рэгіён: Тавуш
Плошча:
  • 4,6 км²
Вышыня: 755 м н. у. м.
Насельніцтва: 20 509 чал. (2008)
Тэлефонны код: +374 (263)
Паштовы індэкс: 4001, 4002
Нумарны знак: 57
Геаграфічныя каардынаты: 40°52′32″ пн. ш. 45°8′57″ у. д. / 40.87556° пн. ш. 45.14917° у. д. / 40.87556; 45.14917Каардынаты: 40°52′32″ пн. ш. 45°8′57″ у. д. / 40.87556° пн. ш. 45.14917° у. д. / 40.87556; 45.14917
Іджэван на мапе Армэніі
Іджэван
Іджэван
Іджэван
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://ijevancity.am

Геаграфія

рэдагаваць

З усходу да гораду падступаюць адгор'і Міапорскіх гор, а з захаду - горны сьцяг Гугарац. Гэта горы з мяккімі абрысамі, запар пакрытыя лясамі. Частка гораду разьмешчана на схілах гэтых гор, іншая - у досыць роўнай даліне ракі Акстафа. Па гэтай даліне праходзіў адзін з старажытных гандлёвых шляхоў Армэніі і Закаўказьзя. Іджэван знаходзіцца ў тым месцы, дзе горная рака Акстафа выходзіць з міжгорья і становіцца спакойнай. У канцы вясны і ў пачатку лета Акстафав выходзіць з берагоў, часта зьмяняючы рэчышча, часам наносячы значныя разбурэньні. Падчас ліўневых дажджоў рака за некалькі хвілін ператвараецца ў бурны і небясьпечны паток. Так было, напрыклад, у 1931, 1933, 1940 гадах. Паток вырываў з каранямі векавыя дрэвы, каціў велізарныя аскепкі скальнай пароды дыямэтрам да 4-5 м. Быў нават выпадак, калі нязначная рэчка, калі разьюшылася, разьбіла і зьнесла жалезны мост.

У навакольлі гораду маецца досыць вялікая колькасьць карысных выкапняў. Тут ёсьць радовішча мармуру, вапняку, даламітаў, гліны, агату.

Спасылкі

рэдагаваць

  Іджэвансховішча мультымэдыйных матэрыялаў