Ванадзор
Ванадзор (па-армянску: Վանաձոր) — трэці па велічыні горад Армэніі пасьля Ерэвана і Гюмры. Адміністрацыйны цэнтар марза Лоры.
Ванадзор | |
![]() Выгляд на Ванадзор | |
Краіна: | Армэнія |
Плошча: | 25 км² |
Вышыня: | 1 350 м н. у. м. |
Насельніцтва (2010) • колькасьць: • шчыльнасьць: |
105 тыс чал.[1] 4,296 чал./км² |
Часавы пас: • летні час: |
UTC+4 UTC+5 |
Тэлефонны код: | +374 (322) |
Паштовы індэкс: | 2001-2024 |
Геаграфічныя каардынаты: | 40°48′46″ пн. ш. 44°29′18″ у. д. / 40.81278° пн. ш. 44.48833° у. д.Каардынаты: 40°48′46″ пн. ш. 44°29′18″ у. д. / 40.81278° пн. ш. 44.48833° у. д. |
Ванадзор на мапе Армэніі ![]() ![]() Ванадзор | |
vanadzor.am |
ТранспартРэдагаваць
Горад знаходзіцца на чыгуначнай лініі Тбілісі-Гюмры. Адлегласьць па аўтамагістралі да Ерэвана 125 кілямэтраў, да Тбілісі — 146 кілямэтраў. Цэнтар шашэйных дарог на Ерэван (Дыліжан — Сэван), Гюмры, Тбілісі (Алавэрдзі), Ташыр. Разьвіта ўнутрыгарадзкая сетка маршрутных таксі (20 маршрутаў), таксі.
Культура і адукацыяРэдагаваць
У Ванадзоры функцыянуе школа жывапісу, творы яе найбольш адораных выхаванцаў з посьпехам дэманструюцца на рэспубліканскіх і міжнародных выставах. У прапагандзе жывапісу вялікую ролю адыгрывае мясцовая карцінная галерэя. Адным з цэнтраў культурнага жыцьця гораду зьяўляецца дзяржаўны драматычны тэатар ім. Аванэса Абэляна. Лялечны тэатар.
У Ванадзоры дзейнічаюць шэраг вышэйшых навучальных установаў:
- Ванадзорскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут ім. Аванэса Туманяна (1969). Рыхтуе кадры для ўсёй паўночнай Армэніі і армянскіх раёнаў Грузіі.
- філіял Армянскага дзярж. політэхнічнага ўнівэрсытэту (1959),
- філіял Армянскай дзярж. сельскагаспадарчай акадэміі.