Дэні Дыдро

(Перанакіравана з «Дыдро»)

Дэні́ Дыдро́ (па-француску: Denis Diderot; 5 кастрычніка 1713, Лангр, правінцыя Шампань — 31 ліпеня 1784, Парыж) — францускі пісьменьнік, філёзаф-асьветнік, які заснаваў «Энцыкляпэдыю, альбо Тлумачальны слоўнік навук, мастацтваў і рамёстваў» (1751).

Дэні Дыдро
Denis Diderot
Партрэт Дэні Дыдро работы Ванлё (1767)
Партрэт Дэні Дыдро работы Ванлё (1767)
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 5 кастрычніка 1713
Лангр, правінцыя Шампань, Францыя
Памёр 31 ліпеня 1784
Парыж
Пахаваны
Бацькі Didier Diderot[d]
Сужэнец Anne-Antoinette Diderot[d]
Дзеці Angélique Diderot[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, філёзаф-асьветнік
Кірунак філязофскія й энцыкляпэдычныя творы
Мова француская мова[1]
Значныя творы «Энцыкляпэдыя, альбо Тлумачальны слоўнік навук, мастацтваў і рамёстваў»
Подпіс Выява аўтографу
http://www.denis-diderot.com

Імя Дыдро назаўжды зьлілося з самай сутнасьцю таго васемнаццатага па ліку стагодзьдзя, якое засталося ў памяці чалавецтва як стагодзьдзе францускае. Перадавыя ідэі Францыі захапілі тады ўвесь сьвет і Дыдро — знак яе духоўнай моцы. Рэвалюцыянэр у мастацтве й філязофіі, ён заклаў падмурак новых грамадзкіх ідэалаў і новага сьветапогляду напярэдадні буржуазнай рэвалюцыі, чым і заслужыў удзячнасьць ня толькі сучасьнікаў, але й наступных пакаленьняў. Мастацкія прыклады Дыдро сталі брадзільным пачаткам твочасьці Гётэ й Бальзака, па іх уласным сьведчаньні.

Разам з Вальтэрам, Русо, Мантэск’ё, д’Алямбэрам і іншымі энцыкляпэдыстамі, Дыдро быў ідэолягам трэцяга саслоўя й аўтарам тых ідэяў Асьветнага веку, якія падрыхтавалі розумы да Францускай рэвалюцыі.

Біяграфія

рэдагаваць

Юнацтва. Гады навучэньня

рэдагаваць

Нарадзіўся ў сям’і заможнага нажоўшчыка. Гэта саслоўная прывілея вельмі шанавалася й рамяство пераходзіла ад пакаленьня да пакаленьня два стагодзьдзі. Дэні быў старэйшым сынам, і ў спадчыну ад дзядзі яго чакала месца царкоўнага каноніка. Васьмілетняга хлапчука аддалі ў Лангрскім езуіцкі калегіюм. Там ён вывучаў філязофію, гісторыю, прыродазнаўства, літаратуру, мовы. Потым вучоба ў Парыжскім езуіцкім каледже, дзе агіда да багаслоўя выявілася адкрыта. Цікавасьць яго пераключылася на прыродазнаўчыя навукі: матэматыку, фізыку, хімію, фізыялёгію. Урэшце ён непахісна заявіў, што адмаўляецца ад духоўнай кар’еры.

Шлюб. Пачатак творчай дзейнасьці

рэдагаваць

У 1743 годзе Дыдро патаемна абвянчаўся з дачкою купецкай удавы Шамп’ён. Ад шлюбу радзіліся дзеткі, і сярод іх — Марыя-Анжэліка (у шлюбе г-жа Вандэль), першы біёграф свайго айца. Дыдро быў прыхільнікам асьветленае манархіі, выступаў зь непрымірымай крытыкай фэадалізму, абсалютызму, хрысьціянскае рэлігіі і царквы. Пачынаў зь перакладаў. У 1746 выдаў свой першы арыгінальны твор «Філязофскія думкі», які за вальнадумства быў асуджаны парлямэнтам да спаленьня. Пасьля выданьня «Пісьмаў пра сьляпых для навучаньня відушчых» (1749) Д. Дыдро быў зьняволены ў турму, адкуль яго пазьней вызвалілі аднадумцы.

Дыдро й энцыкляпэдыя

рэдагаваць
 
Тытульны аркуш Энцыкляпэдыі

Зблізіўшыся з мысьліцелямі тагачаснай Францыі (Вальтэрам, П. Гольбахам, К. Гельвэцыям, Ж.-Ж. Русо), Д. Дыдро разам з д’Алямбэрам на працягу многіх год займаўся выданьнем «Энцыкляпэдыі, альбо Тлумачальнага слоўніка навук, мастацтваў і рамёстваў» (1751—1780). У гэтым зборы дасягненьняў эўрапейскае культуры знайшоў адлюстраваньне яго асьветніцкі сьветапогляд, які адхіляў коснасьць, руціну, невуцтва дзяржаўнае ўлады і царквы. Некаторыя тамы «Энцыкляпэдыі» падвяргаліся забароне, выходзілі паўлегальна, аднак у той жа час перакладаліся на розныя эўрапейскія мовы. Нягледзячы на цяжкасьці, Д. Дыдро выдаў 35 тамоў «Энцыкляпэдыі». Матэрыяльная нястача прымусілі Дыдро прыняць запрашэньне расейскай імпэратрыцы Кацярыны II, якая хацела купіць яго бібліятэку. Жыцьцё ў Пецярбургу (1773—1774) адкрыла Дыдро крывадушнасьць «асьветленага манарха», і ён вярнуўся ў Францыю.

Дыдро-філёзаф

рэдагаваць

Дыдро — літаратар і мастацкі крытык

рэдагаваць

Апроч артыкулаў для «Энцыкляпэдыі», ён пісаў мастацкія творы напісаныя ў традыцыях рэалістычна-бытавога рамана («Манашка», «Пляменьнік Рамо», «Жак-фаталіст і яго гаспадар»), філязофскія трактаты («Думкі пра тлумачэньне прыроды», «Размова Д’Аламбера з Дыдро», «Філязофскія прынцыпы матэрыі й руху»), мастацтвазнаўчыя і эстэтычныя дасьледаваньні, атэістычныя памфлеты і інш. Сродак сацыяльнага прагрэсу Дыдро бачыў у свабоднай творчасьці, лічыў, што ганеньні на вольную думку і культуру разбураюць грамадзтва, таму вялікае значэньне надаваў асьвеце. Пісьменьнік сьцьвярджаў, што людзі перастаюць думаць, разважаць, калі перастаюць чытаць.

Дыдро й Расея

рэдагаваць

У вачах францускіх асьветнікаў Расея, як адзначаў Ф. Энгельс, была самай прагрэсіўнай краінай, айчынай лібэральных прынцыпаў. Кацярыне II атрымалася ўвесьці ў зман вельмі праніклівыя розумы, у тым ліку і Вальтэра. Менавіта ў кацярынінскай Расеі ўгледзеў ён той ідэал філязофскай дзяржавы, «асьветніцкай манархіі», якое магло б адначасова і ўтаймаваць «анархізм» мас і забясьпечыць балазе ўсіх падданак. Але толькі Дыдро вырашыўся адправіцца на край сьвету, у Расею. Дыдро прабыў у Пецярбургу зь верасьня 1773 па сакавік 1774 году. Ён прыехаў з надзеяй спрыяць далейшаму прагрэсу «асьветніцкай манархіі». Імпэратрыца сустракалася з услаўленым французам ці ледзь ня кожны дзень, ветла размаўляла, пакорліва выслухвала парады прыслабіць прыгоннае права, увесьці канстытуцыйна-прадстаўнічае кіраваньне й значна менш адказвала на даведкі датычна становішчы ў краіне, дзе ўжо разгаралася паўстаньне Пугачова. Аблашчаны Дыдро выехаў з Расеі сапраўдным чальцом Акадэміі навук і ганаровым чальцом Акадэміі майстэрстваў. Кацярына II ведала, з кім гутарыць, але зразумеў гэта й Дыдро.

Афарызмы

рэдагаваць
  • Калі няма мэты, не робіш нічога, і не робіш нічога вялікага, калі мэта нікчэмная.
  • Адніміце ў хрысьціяніна страх перад пеклам, і вы аднімеце ў яго веру.
  • Калі бог, ад якога мы атрымалі розум, патрабуе адмовы ад яго, значыць ён штукар, які тут жа адымае тое, што даў.
  • Дрэнную карціну можна схаваць, кепскую скульптуру — разьбіць, але як паступіць з фасадам палаца?
  • Найвялікшы аўтар той, хто як мага менш пакідае ўяўленьню актора.
  • Кніга, над якой пазяхаеш, ня шкодзіць нікому.
  • Калі жадаеце пахіснуць гіпотэзу, падайце ёй поўны абшар.
  • Калі валодаць розумам — не дабрадзейнасьць, тое не валодаць ім — не загана.

Літаратура

рэдагаваць
  • Дэні Дыдро. Манахіня; Пляменьнік Рамо; Жак-фаталіст і яго Гаспадар. — М.:Праўда, 1984. — 554 с.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Дэні Дыдросховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ Diderot, Denis // CONOR.SI