Духоўная вучэльня (Гомель)
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Духоўная вучэльня
| |
Духоўная вучэльня
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Гомель |
Каардынаты | 52°25′40″ пн. ш. 31°01′09″ у. д. / 52.42778° пн. ш. 31.01917° у. д.Каардынаты: 52°25′40″ пн. ш. 31°01′09″ у. д. / 52.42778° пн. ш. 31.01917° у. д. |
Архітэктурны стыль | клясыцызм |
Аўтар праекту | Джон Кларк[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Духоўная вучэльня | |
Духоўная вучэльня на Вікісховішчы |
Духоўная вучэльня — помнік архітэктуры канца XVIII — XIX ст. у Гомлі. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычнай Мільённай вуліцы[a]. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі. Цяпер тут месьціцца навучальны корпус Гомельскага дзяржаўнага мэдычнага ўнівэрсытэту.
Гісторыя
рэдагавацьУ 1799—1819 гадох у Гомлі збудавалі мураваны летні дом Мікалая Румянцава паводле праекту архітэктара Джона Кларка.
У другой палове XІX ст. праводзілася рэканструкцыя будынка. У 1880 годзе тут разьмясьцілі духоўная вучэльня Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).
У 1960-я гады абапал будынка паставілі бакавыя крылы.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры клясыцызму. Ад пачатку складаўся з трох аб’ёмаў, пастаўленых на адной лініі: 2-павярховага драўлянага корпуса і злучаных зь ім галерэямі 2-павярховых флігеляў. Корпус быў прастакутным у пляне будынкам, на першым паверсе якога знаходзіліся дзьве парадныя залі, на другім — жылыя пакоі. Галоўны фасад вылучаўся рызалітам з 6-калённым портыкам дарычнага ордэру і аздабляўся бальконам. Вокны першага паверху афармляліся паўкруглымі нішамі. Рызаліт, прасьценкі першага паверху корпусу і сьцены флігеляў апрацоўваліся гарызантальным рустам.
Па рэканструкцыі — 2-павярховы П-падобны ў пляне будынак. Цэнтар галоўнага прастакутнага ў пляне аб’ёму вылучаецца магутнымі рызалітамі на галоўным і дваровых фасадах. Цэнтральны ўваход з навісьсю на двух слупах падкрэсьліваецца фігурным атыкам. Галоўны фасад дэкаруецца сандрыкамі, ляпнінай (на атыку), падзяляецца гарызантальнай цягай на дзьве часткі. Дваровыя фасады бакавых карпусоў апрацоўваюцца рустам, завяршаюцца карнізам.
Унутраны плян калідорны. На другім паверсе знаходзілася сэмінарская царква (цяпер актавая заля)[1].
Галерэя
рэдагаваць-
Агульны выгляд
-
З двара
-
Уваход
-
Фрагмэнт
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Білецкага, 11
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 152.
Літаратура
рэдагаваць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 313Г000010 |