Страдзецкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Берасьцейскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі

Стра́дзецкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Берасьцейскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Страдзеч.

Гісторыя

рэдагаваць

12 кастрычніка 1940 году створаны ў складзе Берасьцейскага раёну Берасьцейскай вобласьці з цэнтрам у вёсцы Страдзеч. 16 ліпеня 1954 году ў склад Гершонскага сельсавету перададзеныя вёскі Заказанка і Прылукі, у склад сельсавету ўключаны вёскі Збунін Ляплёўскага сельсавету і Дурычы Мяднянскага сельсавету, цэнтар сельсавету перанесены ў Дурычы і ў сувязі з гэтым сельсавет перайменаваны ў Дурыцкі, які перададзены ў склад Дамачаўскага раёну[1][2].

8 верасьня 1959 году Дурыцкі сельсавет Берасьцейскага раёну (з 17 сьнежня 1956 году) скасаваны, тэрыторыя далучаная да Мяднянскага сельсавету, вёска Страдзеч перададзеная ў склад Гершонскага сельсавету[3].

1 чэрвеня 2007 году вёскі Аркадзія, Бярнады, Гершоны, Кацельня Баярская, Міцькі перададзеныя ў падпарадкаваньне гораду Берасьце[4].

27 лістапада 2007 году цэнтар сельсавету перанесены зь вёскі Гершоны ў вёску Страдзеч[5].

21 сьнежня 2007 году вёскі Аркадзія, Бярнады, Гершоны, Кацельня Баярская, Міцькі выключаныя з складу сельсавету, а сельсавет перайменаваны з Гершонскага ў Страдзецкі[6].

17 верасьня 2013 году сельсавет скасаваны, яго землі зь вёскамі Заказанка, Прылукі і Страдзеч перададзеныя ў склад Дурыцкага сельсавету[7]

Населеныя пункты

рэдагаваць
  • 1 студзеня 1947 году — 3[8]
  1. ^ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. ^ Дурыцкі сельсавет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
  3. ^ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1959 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1959, № 11.
  4. ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства г. Бреста и Брестского района». Указ Президента Республики Беларусь от 1 июня 2007 г. № 255 (рас.)
  5. ^ «О переносе административно-территориального центра Гершонского сельского Совета». Решение Брестского районного Совета депутатов от 27 ноября 2007 г. № 61 (рас.)
  6. ^ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Брестского района». Решение Брестского областного Совета депутатов от 21 декабря 2007 г. № 84 (рас.)
  7. ^ Решение Брестского областного совета депутатов №306 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Брестского района Брестской области» (рас.)
  8. ^ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Госиздат БССР, 1947. — 303 с. С. 58

Літаратура

рэдагаваць
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2006. — 528 с.: іл. ISBN 985-11-0373-X. С. 136—137
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник. В 2-х т. Т. 1 (1917—1941 гг.) / Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР. — Мн.: Беларусь, 1985. — 390 с. С. 351
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник. В 2-х т. Т. 2 (1944—1980 гг.) / Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР. — Мн.: Беларусь, 1987. — 283 с. С. 67, 244
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник / сост. О. А. Кудряшова [и др.]; под общ. ред. В. Л. Носевича. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 173 с. ISBN 978-985-6733-65-2. С. 158