Дупніца
места ў Кюстандыльскай вобласьці Баўгарыі
Дупніца (па-баўгарску: Дупница) — горад на захадзе Баўгарыі, у Кюстэндыльскай вобласьці. Разьмешчаны ля падножжа горнага масіву Рыла, за 50 км на поўдзень ад Сафіі. Насельніцтва 35 255 чалавек (2016 год).
Дупніца | |||||
баўг. Дупница | |||||
| |||||
Краіна: | Баўгарыя | ||||
Вобласьць: | Кюстэндыльская | ||||
Плошча: | 32,32 км² | ||||
Вышыня: | 535 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2016) | |||||
колькасьць: | 35 255 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1090,81 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | 0701 | ||||
Паштовы індэкс: | 2600 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 42°15′53.874″ пн. ш. 23°7′6.690″ у. д. / 42.264965° пн. ш. 23.118525° у. д.Каардынаты: 42°15′53.874″ пн. ш. 23°7′6.690″ у. д. / 42.264965° пн. ш. 23.118525° у. д. | ||||
Дупніца | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.dupnitsa.ne/ |
Гісторыя
рэдагавацьУ сярэднявеччы горад быў вядомы пад назвамі Табініца, Дупла і Дарбініца.
Непадалёк ад Дупніцы 14 чэрвеня 987 году адбылася бітва паміж войскамі баўгарскіх князёў Аарона і Самуіла, у якой перамог Самуіл, а Аарон быў забіты.
У гонар свайго ўраджэнца Станке Дзімітрава ў 1948 годзе горад быў пераназваны ў Станке Дзімітраў, але пасьля дэмакратычных зьменаў яму была вернута былая назва — Дупніца.
У сьнежні 2010 году паводка затапіла значную частку гораду.
Славутасьці
рэдагаваць- Мячэт часоў Асманскай імпэрыі (цяпер Дом мастацтваў)
- Царква Сьвятога Георгія
- Царква Сьвятога Мікалая
- Рыльскі манастыр (непадалёк ад Дупніцы)
Асобы
рэдагаваць- Станке Дзімітраў — баўгарскі антыфашыст
- Сьвятаслаў Малінаў — баўгарскі палітык, дэпутат Эўрапарлямэнту
- Марыё Кірэў — баўгарскі футбаліст