Дрвэнік

горад у Харватыі

Дрвэ́нік (па-харвацку: Drvenik) — горад у Харватыі, у паўднёвай Далмацыі. Курорт.

Дрвэнік
Краіна: Харватыя
Плошча:
  • 22,2 км²[1]
Насельніцтва:
Паштовы індэкс: 21330
Геаграфічныя каардынаты: 43°8′55″ пн. ш. 17°16′20″ у. д. / 43.14861° пн. ш. 17.27222° у. д. / 43.14861; 17.27222Каардынаты: 43°8′55″ пн. ш. 17°16′20″ у. д. / 43.14861° пн. ш. 17.27222° у. д. / 43.14861; 17.27222
Дрвэнік на мапе Харватыі
Дрвэнік
Дрвэнік
Дрвэнік
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Агульныя зьвесткі

рэдагаваць

Разьмешчаны за 25 кілямэтраў на поўдзень ад гораду Макарска. Ад Спліту пасёлак аддзяляюць 90 км, ад Дуброўніку — 110. Насельніцтва паводле зьвестак перапісу 2011 году — 505 чалавек[3]. Папулярны курорт. Праз пасёлак праходзіць Адрыятычная шаша.

Дрвэнік зьвязаны марской паромнай пераправай зь мястэчкам Сучурай на ўсходнім ускрайку востраву Хвар.

Складаецца з дзьвюх частак, разьмешчаных на адлегласьці кілямэтру адна ад другое, у дзьвюх суседніх бухтах, Донья Вала і Горня Вала. Турызм — аснова эканомікі пасёлка. Пры насельніцтве ў 500 чалавек Дрвэнік можа прыняць больш за 1600 турыстаў. У пасёлку тры гатэлі (Quercus і Hani ў Донье Вале і «Бэла Віста» ў Горня Вале) і мноства прыватных апартамэнтаў.

На ўзгорку Пляна над мястэчкам знаходзіцца царква сьв. Георгія (XV стагодзьдзе, пазьней перабудаваная).

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць