Дон Васіль (па-польску: Don Vasyl), сапраўднае імя Васіль Шміт (польск. Vasyl Szmidt), да 1989 року Казімер Далінскі (польск. Kazimierz Doliński[1]; нар. 10 красавіка 1950, Лодзь) — цыганскі сьпявак, кампазытар, аўтар тэкстаў і паэт.

Дон Васіль
  • Васіль Шміт (з 1989)
  • Казімер Далінскі (да 1989)
Дата нараджэньня 10 красавіка 1950 (74 гады)
Месца нараджэньня Лодзь, Польшча
Прафэсія кампазытар-пясьняр, паэт-пясьняр
Жанры
Інструмэнты гітара
Узнагароды
Узнагароджаны мэдалём «За заслугі ў культуры Глёрыя Артыс»
Сайт donvasyl.pl

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў адным з лодзінскіх паркаў, калі празь места праходзіў цыганскі табар[2]. Пэўны час мешкаў у Гораве Велікапольскім, пазьней пераехаў ва Ўлацлавак, цяпер жыве ў Цехацінку на Куявах.

Дзейнасьць

рэдагаваць

Выступае на сцэне з 12-гадовага веку. З 1984 року сьпявае ва ўласных гуртах. У 1987 заснаваў ансамбль «Дон Васіль і Рома», які пазьней зьмяніў назву на «Дон Васіль і Цыганскія зоркі». Арганізатар Міжнароднага фэстывалю песьні і культуры цыганоў, які ладзіцца ў Польшчы з 1997 року.

Вершы Дона Васіля ўключаныя ў зборнікі паэзіі «Kujawy piórem malowane» (1995) і «Twórcy regionu 2» (1996). Выдаў уласны зборнік вершаў «Pasażerowie niebieskiego taboru» (1998).

Узнагароды

рэдагаваць

Мае 3 дзяцей — дачку Агнешку, сыноў Васіля і Дзянія. Сыны таксама займаюцца музыкай.

  1. ^ Ligocki, Kazimierz DON WASYL [1950— (пол.) Multimedialna Encyklopedia Gorzowa Wielkopolskiego. Wojewódzka i Miejska Biblioteka Publiczna im. Zbigniewa Herberta w Gorzowie Wlkp.. Праверана 25 красавіка 2019 г.
  2. ^ Gronczewska, Anna (24 жніўня 2018) Biesiada Muzyki Cygańskiej w Arturówku w Łodzi. Don Wasyl zaprasza! (пол.) naszemiasto.pl Праверана 25 красавіка 2019 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць