Дзіда (газэта)
«Дзі́да» — інфармацыйны весьнік гарадзенскае арганізацыі «Маладога Фронту». Першы нумар гэтага выданьня выйшаў у сьвет напярэдадні 1999 году. Весьнік знаёміць зь дзейнасьцю арганізацыі, друкуе навіны грамадзка-палітычнага жыцьця (пераважна Гарадзеншчыны), а таксама матэрыялы пазнавальна-займальнага характару. Асноўныя чытачы «Дзіды» — школьнікі старэйшых клясаў і студэнты.
Зь «Дзіды» пачыналі многія вядомыя беларускія журналісты: Павал Мажэйка, Юлія Дарашкевіч, Андрэй Мялешка і іншыя.
Увесну 2007 году ў газэты зьявілася інтэрнэт-старонка. Сайт асьвятляе асноўныя падзеі з жыцьця гарадзенскай філіі «Маладога фронту», а таксама зьмяшчае навіны Горадні і Беларусі.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГэта — накід артыкула пра пэрыядычныя выданьні. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |