Дзяніс Сашчэка
Дзяні́с Сашчэ́ка (нарадзіўся 3 кастрычніка 1981 году, Асіпавічы, БССР) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца. У 2004—2005 гадах правёў 5 матчаў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі.
Дзяніс Сашчэка | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 3 кастрычніка 1981[1] (43 гады) | |
Рост | 172 ± 1 см | |
Вага | 66 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1999—2001 | РВАР[d] | 77 (23) |
2002—2006 | Тарпэда-БелАЗ | 95 (13) |
2005 | → Гальмстад | 11 (0) |
2006—2008 | Партызан Менск | 64 (4) |
2009 | Мікашэвічы | 24 (2) |
2010 | Белшына | 31 (2) |
2011 | Менск | 32 (1) |
2012 | СКВІЧ | 14 (4) |
2012—2014 | Гарадзея | |
Зборныя | ||
2003—2004 | Беларусь (да 21) | 4 (0) |
2004—2005 | Беларусь | 4 (0) |
Кар’ера
рэдагавацьПрафэсійную кар’еру запачаткаваў у менскім клубе РУАР. З 2002 па 2006 гады абараняў колеры жодзінскага «Тарпэда». Большую частку часу, праведзенага ў «Тарпэда», быў асноўным гульцом каманды. У 2005 годзе быў аддадзены ў арэнду ў швэдзкі клуб «Гальмстад», дзе ўзяў удзел у 11 матчах. Наступныя два сэзоны правёў у сталічным клубе МТЗ-РІПА. Таксама Сашчэка выступаў за мікашэвіцкі «Граніт», бабруйскую «Белшыну», «Менск», СКВІЧ і «Гарадзею». Пасьля сэзону 2014 году пакінуў «Гарадзею»[2]. У сакавіку 2016 году падпісаў кантракт зь менскім «Тарпэда»[3]. Пасьля сэзону 2016 году пакінуў «Тарпэда»[4] і скончыў кар’еру.
Статыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Тарпэда Менск | 2016 | Першая ліга | 22 | 1 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Dzyanis Sashcheka // FBref.com (мн.)
- ^ Александр Марченко: Сащеко и Тарасенко покинули команду, Чалей, скорее всего, закончит карьеру (рас.)
- ^ Денис Сащеко возобновил карьеру в минском «Торпедо» (рас.)
- ^ Сащеко покинул минское «Торпедо» (рас.)