Па́мятная манэ́та «Дзяды́» — беларускія юбілейныя манэты Нацыянальнага банку Беларусі, уведзеныя ў абарачэньне 28 кастрычніка 2008 году. Манэты выбіты са срэбра — наміналам 20 рублёў і медна-нікеля — 1 рубель.

Манэта «Дзяды», 20 рублёў, рэвэрс
Манэта «Дзяды», 20 рублёў, авэрс

Манэта ўваходзіць у сэрыю Сьвяты і абрады беларусаў.

Наміналы

рэдагаваць

Срэбраная

рэдагаваць
  • проба срэбра: 925
  • намінал: 20 рублёў
  • вага манэты: 33.62 г
  • вага чыстага срэбра: 31.1 г
  • дыямэтар: 38.61 мм
  • манэта аксыдаваная з устаўкаю (сынтэтычны крышталь)
  • якасьць: «анцыркулэйтэд»
  • наклад: 5000 асобнікаў
  • кошт продажу ў НББ — 78 250 руб. без футаралу

Медна-нікелевая

рэдагаваць

Апісаньне

рэдагаваць

Манэта мае выгляд круга, рант манэты мае рыфленьне.

  • Авэрс: у коле, з геамэтрычным арнамэнтам, — выява дзяржаўнага гербу Беларусі, у цэнтры — саляны знак з васьміканцовай геамэтрычнай фігуры з элемэнтамі дэкору, што сымбалізуе сонечныя промні; долу зьмешчаны год біцьця, для срэбра — чыстая вага каштоўнага мэталю і проба; па коле — надпісы: з гары — «РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ», долу — «ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ» на срэбранай і «АД3ІН РУБЕЛЬ» — на медна-нікелевай.
  • Рэвэрс: па цэнтры — сярэдзіна сялянскай хаты ў якой накрыты стол для памінаньня памерлых; згары па-над уваходам у хату два анёлы трымаюць сьвечку (на срэбранай манэце замест полымя зьмешчаны сынтэтычны крышталь аранжавага колеру); зьлева і справа — элемэнты беларускага велікоднага[1] арнамэнту; долу па-колу надпіс: «ДЗЯДЫ».

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць