Кэндо
сучаснае японскае рукапашнае майстэрства
Кэндо(剣道) — від кэмпо, баявое мастацтва, якое ўзьнікла ў Японіі ў XIX стагодзьдзі. У кэндо (зь японскай — дарога мяча) ідзе бой з дапамогай мяча-катаны. У спартыўным варыянце гэта адзінаборства дваіх кэндока, узброеных бамбукавымі мячамі сінай. Кэндокі апранаюцца ў спэцыяльныя зашчытныя дасьпехі і шлем.
Асноўныя тэхнікі (Кіхон-Ваза)
рэдагавацьАсноўныя тэхнікі ў кэндо завуцца Кіхон-Ваза. Да іх адносяцца:
- Сёмэн-Уці — прамы ўдар у галаву (Мэн)
- Котэ-Уці — удар у правае запясьце (Котэ)
- До-Уці — Удар у правы бок жывата (Дo)
- Цукі — штуршок у горла (Цукі)
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьКэндо — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў