Дзьмітры Яраш

Политический активист, общественный деятель

Дзьмітры Я́раш (па-ўкраінску: Дмитро́ Анатолійович Я́рош; нарадзіўся 30 верасьня 1971 году, Днепрадзяржынск, Днепрапятроўская вобласьць) — украінскі грамадзкі й дзяржаўны дзяяч, былы старшыня «Правага сэктару». Дэпутат Вярхоўнай рады Ўкраіны восьмага скліканьня. Дапамагаў у стварэньні Самаабароны Майдану. Радны Начальніка Генэральнага штабу Ўкраінскага войска[3].

Дзьмітры Яраш
Дэпутат Вярхоўнае Рады Украіны
27 лістапада 2014 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Пятро Парашэнка
Прэм’ер-міністар: Арсень Яцанюк
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 30 верасьня 1971 (52 гады)
Днепрадзяржынск,
Украінская ССР,
СССР
Партыя: Правы сэктар
Сужэнец: Вольга Анатолеўна
Дзеці: Настасься (28.01.1994[2]), Ірына, Дзьмітры
Адукацыя: вышэйшая, мовазнаўца
Узнагароды:
ордэн Багдана Хмяльніцкага III ступені юбілейны мэдаль «25 гадоў незалежнасьці Ўкраіны» ордэн «Народны Герой Украіны»

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Нарадзіўся 30 верасьня 1971 году ў месьце Днепрадзяржынск, Днепрапятроўскае вобласьці ў звычайнае сям’і. Бацька рабіў на Днепрапятроўскім жалезаварным заводзе, а мама на вагонабудаўнічым заводзе. У 1988 годзе скончыў СШ 24 у м. Днепрадзяржынск. З кастрычніка 1989 па лістапад 1991 году служыў у войску СССР у ракетных войсках у Беларусі, а потым у Расеі каля м. Іркуцк. Зь лістапада 1988 гаду пачаў браць удзел у грамадзкім жыцьці Ўкраіны. Сябра Народнага руху Ўкраіны зь лютага 1989 году і сябра Ўкраінскае гэльсынскае грамады з чэрвеня 1989 году.

У чэрвені 1994 году ёсьць сябрам-заснавальнікам аб’яднаньня «Трызуб» імя Сьцяпана Бандэры. З 1996 па 1999 гады — галава цэнтральнае рады грамады. Са жніўня 1999 па 2002 год сябра Цэнтральнае Рады, Галава структураў Наддняпроўшчыны, а таксама адказны за замежную дзейнасьць «Трызубу».

У 2001 годзе скончыў навучаньне на мовазнаўчым аддзеле Дрогабіцкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Йвана Франка.

Зь 2002 па 2005 гады Галоўны інспэктар «Трызубу». Пачынаючы ад студня 2005 году быў выканаўцам абавязкаў Галавы Цэнтральнае Рады, а 14 жніўня 2007 году праз рашэньне нарады старшыняў абраны на зьезьдзе «Трызубу» фактычным галавою Цэнтральнае Рады, якім быў да 14 кастрычніка 2010 году. 15 ліпеня 2012 ізноў абраны галавою грамады «Трызуб».

Заснавальнік украінскага нацыяна-вызвольнага руху «Правы сэктар», зфармаванага напрыканцы лістапада 2013 году пад час Эўрамайдану. Мэтаю арганізацыі зьяўляецца барацьба з так званым «рэжымам унутранай акупацыі» й заканчэньне Ўкраінскае Нацыянальнае рэвалюцыі.[4]

11 лістопада 2015 году Зьміцер Яраш заявіў пра тое што складае зь сябе ўпаўнаважаньні правадыра НВР «Правы сэктар».

28 сьнежня 2015 году Зьміцер Яраш заявіў пра выхад з арганізацыі «Правы сэктар» ды ініцыяваў стварэньне новага грамадзка-палітычнага руху.

Грамадзкая дзейнасьць рэдагаваць

Кіеў (2013—2014) рэдагаваць

У канцы лістапада 2013 году Дзьмітры Яраш заявіў аб стварэньні партыі (руху) «Правы сэктар»[4]. Браў актыўны ўдзел у сутычках на майдане. Дапамагаў у стварэньні Самаабароны Майдану. Стаў адным зь вядомых удзельнікаў Эўрамайдану. 27 студзеня 2014 году адбыўся першы выступ Зьмітра Яраша, дзе ён абвясьціў мэты й задачы грамады «Правы сэктар».[5]

 
Дзьмітры Яраш пад Карлаўкаю (Мар’інскі раён, Данецкая вобласьць), 6 ліпеня 2014

Расейска-ўкраінская вайна рэдагаваць

Дзьмітры Яраш бярэ асабісты ўдзел у вайне з расейскімі войскамі на ўсходзе Ўкраіны. Стварае добраахвотныя войсковыя фармацыі дзеля змаганьня з Расеяй. 21 студзеня 2015 у бойках каля Данецку Яраш быў паранены.[6]

Выбары Прэзыдэнта Ўкраіны 2014 рэдагаваць

  8 сакавіка 2014 году ў Кіеве Дзьмітры Яраш заявіў, што будзе браць удзел у выбарох прэзыдэнта Ўкраіны.[7]. Вынікі галасаваньня паказалі, што ён ня меў шырокае падтрымкі ў грамадзтве. Яраш заняў 11 месца. На яго загаласавалі толькі 0,7% выбарцаў.[8] Найбольшую падтрымку Яраш меў у межах замежнае выбарчае акругі (2,05%), у месьце Кіеве (1,27%), Днепрапятроўскае (1,12%), Данецкае (0,79%), Запароскае (0,76%) Львоўскае (0,76%) і Харкаўскае (0,75%) абласьцёх. Адметна, што ў Данецкае вобласьці загаласавалі на Зьмітра Яраша больш, чым у заходніх абласьцёх Украіны.[9]

ДЭптута Вярхоўнай рады Ўкраіны рэдагаваць

На выбарах да Вярхоўнае рады Ўкраіны 2014 году Зьміцер Яраш абіраўся ў Днепрапятроўскае вобласьці, дзе быў першым і набраў 29,76%[10]. У Вярхоўнае радзе не ўвайшоў да аніводна суполкі. Стаў намесьнікам старшыні рады паводле пытаньняў бясьпекі ды абароны.[11]

Расейскія ганеньні рэдагаваць

3 сакавіка 2014 гаду сьледчы камітэт Расеі пачаў карнае сьледзтва на Дзьмітрыя Яраша. Яго абвінавачваюць у адкрытым закліку да незаконнае ўзброенае дзейнасьці.

Творчасьць рэдагаваць

  • «Шлях народу» (2004). Зборнік артыкулаў аб Украіне й пра яе будучыню.
  • «Украінскі пераварот: 21 стагодзьдзя» (2009).
  • «Слова да пабрацімаў: „Мінулае, сучаснае, будучае…“» (2012).
  • «Народ і пераварот» (2013).

Асабістае жыцьцё рэдагаваць

Жанаты. Мае сына Дзьмітрыя й дачок Анастасьсю[2] і Ірыну.[12] 11 сакавіка 2014 году нарадзіўся ўнук Назар.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ http://itd.rada.gov.ua/mps/info/page/18153
  2. ^ а б Дмитро Ярош у Facebook
  3. ^ Дмитро Ярош офіційно став радником начальника Генерального штабу України. Публіцист.
  4. ^ а б Правий сектор: Ми йшли не за євроінтеграцію, а за те, щоб звершити національну революцію. Варіанти.
  5. ^ Правий сектор висунув власні вимоги до влади (ФОТО, ВІДЕО), Олена Білозерська INFO.
  6. ^ Яроша з перебитою рукою і раною голови евакуювали з поля бою
  7. ^ Ярош підтвердив, що йде в президенти і розповів про погрози з Москви, УНІАН.
  8. ^ Результати голосування по Україні, Центральна виборча комісія.
  9. ^ Підтримка виборцями кандидата на пост Президента України в регіоні, Центральна виборча комісія.
  10. ^ Відомості про підрахунок голосів виборців в одномандатному виборчому окрузі № 39, Центральна виборча комісія.
  11. ^ Проект Постанови про обрання голів, перших заступників, заступників голів, секретарів, членів комітетів Верховної Ради України восьмого скликання, Верховна Рада України.
  12. ^ Декларація про майно …, стор. 1-2.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Дзьмітры Ярашсховішча мультымэдыйных матэрыялаў