Дзьмітры Латыхоў

беларускі футбаліст

Дзьмітры Латыхоў (нар. 25 сакавіка 2003) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Іслачы» і моладзевай зборнай Беларусі.

Дзьмітры Латыхоў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 25 сакавіка 2003(2003-03-25)[1] (21 год)
Рост 188 см
Вага 81 кг[1]
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Урал-2 Екацярынбург[d]
Нумар 72
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2021—2022 Дынама Менск 23 (2)
2023—2024 Іслач 26 (1)
2024—4 Урал-2 Екацярынбург[d]
Зборныя
2021 Беларусь (да 19)[d] 3 (2)
2021—2023 Беларусь (да 21) 6 (3)

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец менскага «Дынама». З 2019 году пачаў выступаць за клюбны дубль, дзе замацаваўся на наступны год. Улетку 2021 году пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў за «Дынама» 23 чэрвеня 2021 году ў матчы Кубка Беларусі супраць «Ліды» (3:0), калі выйшаў на замену ў другім тайме. 4 ліпеня 2021 году ўпершыню згуляў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме сустрэчы з мазырскай «Славіяй» (4:0). У далейшым працягваў гуляць за асноўную каманду дынамаўцаў, выходзячы на замену.

У сьнежні 2022 году падоўжыў пагадненьне з сталічным клюбам[2], аднак у студзені 2023 году перайшоў у «Іслач», падпісаўшы двухгадовы кантракт[3][4].

Міжнародная

рэдагаваць

У кастрычніку 2019 году гуляў за зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы. У кастрычніку 2021 году гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы. 12 лістапада 2021 году дэбютаваў за моладзевую зборную Беларусі, выйшаўшы на замену ў канцы адборачнага матчу чэмпіянату Эўропы 2023 году супраць зборнай Грэцыі (0:2). У наступным матчы 16 лістапада 2021 году супраць зборнай Ліхтэнштайну (4:0) выйшаў у стартавым складзе і адзначыўся дублем.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць