Дзьмітры Кацюбайла

украінскі вайсковец

Дзьмі́тры Іва́навіч Кацюба́йла[1] (укр. Дмитро Іванович Коцюбайло, пазыўны Да Вінчы; 1 лістапада 1995, в. Заднястроўскае, Івана-Франкоўская вобласьць, Украіна — 7 сакавіка 2023, Бахмут, Данецкая вобласьць, Украіна) — украінскі добраахвотнік, вайсковец, малодшы лейтэнант, удзельнік расейска-ўкраінскай вайны, сябра нацыянальна-вызваленчага руху «Правы сэктар» (2020). Першы добраахвотнік, уганараваны прыжыцьцёва званьнем «Герой Украіны» (2021)[2].

Дзьмітры Кацюбайла
укр. Дмитро Коцюбайло
1 лістапада 1995(1995-11-01)7 сакавіка 2023(2023-03-07) (27 гадоў)
Мянушка "Да Вінчы"
Месца нараджэньня
Месца сьмерці
Прыналежнасьць Сьцяг Украіны Украіна
Род войскаў Мэханізаваныя войскі
Гады службы 2014—2023
Званьне малодшы лейтэнант
Бітвы/войны Расейска-ўкраінская вайна
Расейскае ўварваньне ва Ўкраіну
Баі за Бахмут

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся 1 лістапада 1995 году ў вёсцы Заднястроўскае, цяпер Бурштынская грамада Івана-Франкоўскага раёну Івана-Франкоўскай вобласьці Ўкраіны. Прадзед ваяваў ва Ўкраінскай паўстанцкай арміі[3].

Скончыў Боўшаўскую сярэднюю школу, Івана-Франкоўскі прафэсійны будаўнічы ліцэй. Навучаўся ў Івана-Франкоўску на мастака. Менавіта з-за любові да жывапісу ў войску ён абраў сабе мянушку «Да Вінчы» ў гонар італійскага мастака і вынаходніка Леанарда да Вінчы[4].

Актыўны ўдзельнік Рэвалюцыі Годнасьці. Яго змалку вучылі любіць і паважаць сваю Радзіму. Ён патомны жаўнер Украінскай паўстанцкай арміі. Калі пачаўся Майдан, ён зразумеў, што трэба ехаць, і лёгка прыняў гэтае рашэньне[5].

Адразу пасьля Майдану ў 18-гадовым веку ўступіў у Добраахвотніцкі ўкраінскі корпус «Правы сэктар». Стаў камандэрам добраахвотнага ўзводу (2014). «Калі быў анэксаваны Крым і пачаліся беспарадкі ў Данецку і ​​Луганску, ён ужо зразумеў, што будзе вайна»[6].

У 2014 годзе «Да Вінчы» быў цяжка паранены ў Пісках Данецкай вобласьці: асколак снарада прыляцеў, разарваўшы яму губу і выбіўшы зуб. Яшчэ адзін аскепак разьбіў ключыцу, куды мэдыкам прыйшлося ўставіць пласьціну. Ён прабыў у шпіталі каля месяца[7].

Воўк да Вінчы

рэдагаваць

Воўк зьяўляецца сымбалям атраду «Ваўкі Да Вінчы». На дзень народзінаў Дзімтрыю Кацюбайлу падаравалі ваўка, якому было 7 месяцаў. "Я не думаю, што мы яму чымсьці нашкодзілі, таму што ў стэпах некаторыя паляўнічыя яго проста застрэлілі б. Яго завуць проста "«Воўк, ён вельмі добры хатні гадаванец. Мы зрабілі яму вялікі вальер, дзе ён жыве і я ўвесь час з ім гуляю. Спэцыяльна купляем яму сьвініну ці бараніну і кормім. Я б сказаў, што гэта наш скарб. Увечары ён вые грубым воўчым голасам, яшчэ ў яго ёсьць сабака хаскі. Яны растуць разам» — сказаў да Вінчы[8].

Герой Украіны

рэдагаваць

Стаў першым у гісторыі ўкраінскім добраахвотнікам, якому ў 2021 годзе было прысвоенае званьне «Герой Украіны» з уручэннем ордэна «Залатая Зорка». На той момант яму было 26 гадоў. Для яго гэта ўзнагарода за ўсіх валянтэраў і атрад, іх шлях. У 2017 годзе атрымаў узнагароду «Народны герой»[9].

Пагібель

рэдагаваць

7 сакавіка 2023 году Д. Кацюбайла загінуў у баях за Бахмут, пра што паведаміў прэзыдэнт Украіны Ўладзімер Зяленскі: «Сёньня 7 сакавіка 2023 у баі загінуў Дзьмітры Кацюбайла-„Да Вінчы“, герой Украіны, добраахвотнік, чалавек-сымбаль, чалавек мужнасьці. Баец 67-й асобнай мэханізаванай брыгады, камбат. Загінуў у баі пад Бахмутам, у баі за Ўкраіну. Ён з 2014 году абараняе нашу незалежнасьць і годнасьць нашага народу. Адзін з самых маладых герояў Украіны. Адзін з тых, чыя асабістая гісторыя, характар ​​і мужнасьць назаўжды сталі гісторыяй, характарам і мужнасьцю Ўкраіны»[10].

10 сакавіка 2023 году ў Кіеве адбылося разьвітаньне зь Дзьмітром. Пахаваны на Аскольдавай магіле[11].

Асабістае жыцьцё

рэдагаваць

З 2017 году ён быў у стасунках з валянтэркай, парамэдыцай, кіраўніцай мэдычнай службы «Ульф» і палітычнай актывісткай Алінай Міхайлавай, зь якой сустрэўся ў Аўдзееўцы[12].

Узнагароды

рэдагаваць
  • Званьне Герой Украіны з уручэннем ордэна «Залатая Зорка» (30 лістапада 2021) — за асабістую мужнасьць, праяўленую ў абароне дзяржаўнага сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны;
  • Крыж Баявых Заслугаў (9 сакавіка 2023 г., пасьмяротна) — за выдатныя асабістыя заслугі ў абароне дзяржаўнага сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны, самаадданае служэньне Ўкраінскаму народу, вернасьць ваеннай прысязе;
  • Ордэн «Нацыянальны герой Украіны» (2017).
  1. ^ Анастасія Федчанка, «Навінарня». Да Вінчы: «У наступным годзе вызвалім Крым» // Партал «Новы час», 18 сьнежня 2022 г. Праверана 12 сакавіка 2023 г.
  2. ^ Розділені: історії п’ятьох українців з Донбасу, долі яких змінила російсько-українська війна // ТСН. — 2021. — 1 серпня.
  3. ^ Герой України доброволець «Да Вінчі» вперше зустрічає Новий рік не на фронті, ТСН, 31.12.21, https://tsn.ua/exclusive/geroy-ukrayini-dobrovolec-da-vinchi-vpershe-zustrichaye-noviy-rik-ne-na-fronti-1944760.html
  4. ^ Дмитро Коцюбайло // Правий сектор, https://web.archive.org/web/20211201091020/https://pravyysektor.info/content/dmytro-kocyubaylo
  5. ^ Дмитро Коцюбайло // Правий сектор, https://web.archive.org/web/20211201091020/https://pravyysektor.info/content/dmytro-kocyubaylo
  6. ^ Розділені: історії п’ятьох українців з Донбасу, долі яких змінила російсько-українська війна // ТСН. — 2021. — 1 серпня.
  7. ^ Волошин, Н. Герой України Дмитро Коцюбайло — легендарний «Да Вінчі», отримав первинне офіцерське звання «молодший лейтенант» // АрміяInform. — 2022. — 23 серпня, https://armyinform.com.ua/2022/08/23/geroj-ukrayiny-dmytro-koczyubajlo-legendarnyj-da-vinchi-otrymav-pervynne-oficzerske-zvannya-molodshyj-lejtenant/
  8. ^ Моя мета — воювати до перемоги, — інтерв’ю з легендарним бійцем «Да Вінчі», Інтерв’ю з України, Розмови про життя і не тільки…, 30 квітня 2021, https://rozmova.wordpress.com/2021/05/19/da-vinchi/
  9. ^ Указ Президента України від 30 листопада 2021 року № 608/2021 «Про присвоєння Д.Коцюбайлу звання Герой України», https://www.president.gov.ua/documents/6082021-40761
  10. ^ У Києві попрощалися з легендарним Героєм України «Да Вінчі»: фото та відео з Майдану, 24 канал, 10.03.2023, https://24tv.ua/pohoron-dmitra-kotsyubayla-da-vinchi-foto-video-proshhannya-geroyem_n2271255
  11. ^ У Києві попрощалися з легендарним Героєм України «Да Вінчі»: фото та відео з Майдану, 24 канал, 10.03.2023, https://24tv.ua/pohoron-dmitra-kotsyubayla-da-vinchi-foto-video-proshhannya-geroyem_n2271255
  12. ^ Моя мета — воювати до перемоги, — інтерв’ю з легендарним бійцем «Да Вінчі», Інтерв’ю з України, Розмови про життя і не тільки…, 30 квітня 2021, https://rozmova.wordpress.com/2021/05/19/da-vinchi/