Дзьмітры Велісевіч

беларускі футбаліст

Дзьмі́тры Андрэевіч Велісе́віч (нар. 9 лютага 1995) — беларускі футбаліст, паўабаронца гомельскага «Паперпраму».

Дзьмітры Велісевіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 9 лютага 1995(1995-02-09)[1] (29 гадоў)
Рост 177 см
Вага 70 кг[1]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Паперпрам
Нумар 95
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2013—2014 Партызан Менск 21 (0)
2014 Маладэчна-2018 9 (0)
2015—2020 Ашмяны-БДУФК 143 (8)
2021—2023 Белшына 61 (2)
2024—4 Паперпрам 30 (3)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
17 лістапада 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

З 2013 году пачаў выступаць у Другой лізе за адроджаны менскі «Партызан». У сярэдзіне 2014 году, пасьля таго як менскі клюб зьняўся з Другой лігі, перайшоў у «Маладэчна-2013»[3], а з 2015 году выступаў за «Ашмяны-БДУФК», дзе быў адным з асноўных гульцоў. У 2016 і 2020 гадах выступаў за ашмянскую каманду ў Першай лізе.

З пачатку 2021 году трэнаваўся з бабруйскай «Белшынай» і ў лютым склаў дамову з клюбам[4]. У 2021 годзе гуляў пераважна ў пачатковым складзе каманды і дапамог «Белшыне» паводле вынікаў сэзону 2021 году прасунуцца ў Найвышэйшую лігу. У лютым 2022 году падоўжыў пагадненьне з бабруйчанамі[5]. 20 сакавіка 2022 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе ў матчы першага тура супраць магілёўскага «Дняпра» (0:0), калі выйшаў у першай адзінаццатцы і быў заменены ў другім тайме.

У лютым 2024 году пакінуў «Белшыну»[6], а ў сакавіку стаў гульцом гомельскага «Паперпраму»[7].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць