Дзьмітры Бясьсьмертны

беларускі футбаліст

Дзьмітры Бясьсьмертны (нарадзіўся 3 студзеня 1997 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца казаскага клюбу «Актабе».

Дзьмітры Бясьсьмертны
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 3 студзеня 1997(1997-01-03)[1][2] (27 гадоў)
Рост 175 см
Вага 68 кг[3]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Актабе
Нумар 3
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2015—2018 Менск 77 (6)
2019—2023 БАТЭ 72 (6)
2023—4 Актабе 5 (0)
Зборныя
2013—2014 Беларусь (да 19)[d]
2016—2018 Беларусь (да 21) 14 (1)
2019—2022 Беларусь 7 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
29 кастрычніка 2023.

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец футбольнага клюбу «Менск», з 2014 году пачаў выступаць за клюбны дубль і хутка замацаваўся ў ягоным складзе. 17 чэрвеня 2015 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе ў асноўнай камандзе «Менску», выйшаўшы на зьмену на 76-й хвіліне матчу супраць «Тарпэда-БелАЗ» (0:2). У сэзоне 2016 году стаў часьцей зьяўляцца ў галоўнай камандзе менчукоў, нярэдка і ў стартавым складзе, дзе звычайна выступаў на пазыцыі правага паўабаронцы. У сэзоне 2017 году ўжо трывала замацаваўся як асноўны правы паўабаронца каманды, часам выкарыстоўваўся на пазыцыі правага абаронцы.

У студзені 2019 году перайшоў у барысаўскі БАТЭ[4]. Спачатку быў гульцом ратацыі, прыцягваўся да дублю, а з кастрычніка 2019 году ў сувязі з траўмаваньнем Аляксея Рыяса замацаваўся ў пачатковым складзе на пазыцыі правага абаронцы. У сэзоне 2020 году чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У лютым 2021 году падоўжыў кантракт з БАТЭ[5]. У сэзоне 2021 году зьяўляўлся на полі нерэгулярна, а ў 2022 годзе стаў трывала прыцягвацца да пачатковага складу. У красавіку 2022 году падоўжыў пагадненьне з клюбам да канца 2023 году[6].

У сакавіку 2023 году праз забарону Міністэрства спорту і турызму ня быў дапушчаны да чэмпіянату Беларусі і ня браў удзелу ў афіцыйных матчах. У ліпені 2023 году пакінуў БАТЭ[7]. У жніўні стала вядома, што гулец будзе заяўлены ў склад казаскага «Актабе», замяніўшы ў заяўцы расейца Ідрыса Ўмаева[8].

Міжнародная

рэдагаваць

Увосень 2015 году ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19) прымаў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы. 17 студзеня 2016 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21), выйшаўшы на замену на 76-й хвіліне матчу супраць зборнай Кыргызстану на Кубку Садружнасьці ў Санкт-Пецярбургу.

У ліпені 2017 году выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайляндзе. 16 лістапада 2019 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату Эўропы 2020 году супраць зборнай Нямеччыны (0:4), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы.

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Менск 2015 Найвышэйшая ліга 1 0
2016 Найвышэйшая ліга 18 1
2017 Найвышэйшая ліга 28 1
2018 Найвышэйшая ліга 30 4

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць