Джэймз Маклін

Джэймз Маклін (па-ангельску: James McClean; нарадзіўся 22 красавіка 1989 году, Дэры, Паўночная Ірляндыя) — ірляндзкі футбаліст, паўабаронца ангельскага клюбу «Ўіган Атлетык» і нацыянальнай зборнай Ірляндыі. Раней выступаў за моладзевую зборную Паўночнай Ірляндыі, аднак абвесьціў аб сваім жаданьні выступаць за нацыянальную зборную Ірляндыі.

Джэймз Маклін
FIFA WC-qualification 2014 - Austria vs Ireland 2013-09-10 - James McClean 01.jpg
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 22 красавіка 1989(1989-04-22)[1][2] (33 гады)
Рост 180 см
Вага 70 кг[3]
Пазыцыя флангавы паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Ўіган Атлетык
Нумар 11
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2007—2011
2011—2013
2013—2015
2015—2018
2018—2021
2021—
Дэры Сіці
Сандэрлэнд
Ўіган Атлетык
Ўэст Бромўіч Альбіён
Сток Сіці
Ўіган Атлетык
79 (16)
59 (7)
74 (9)
99 (4)
102 (12)
64 (11)
Зборныя
2012— Ірляндыя 96 (11)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
15 лютага 2023.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
20 лістапада 2022.

Кар’ераРэдагаваць

«Дэры Сіці»Рэдагаваць

Джэймз пачаў кар’еру ў клюбе свайго роднага гораду Дэры, «Дэры Сіці»[4]. Галоўны трэнэр «Дэры Сіці» Стывэн Кені назваў маладога футбаліста «шматабяцальным талентам на пэрспэктыву»[5].

«Сандэрлэнд»Рэдагаваць

9 жніўня 2011 году Маклін перайшоў у ангельскі «Сандэрлэнд» за 350 тысячаў фунтаў стэрлінгаў, падпісаўшы з клюбам трохгадовы кантракт[6]. Пасьля падпісаньня кантракта з гульцом, Стыў Брус заявіў, што «гэта набыцьцё на будучыню»[7], а таксама намякнуў, што да калядаў футбаліст будзе выступаць за рэзэрвовы склад. Маклін добра сябе праявіў у матчах рэзэрвістаў, у прыватнасьці, забіўшы гол у матчы з «Ньюкаслам», пасьля чаго быў уключаны ў заяўку асноўнага складу каманды. 11 сьнежня ён дэбютаваў за асноўны склад «чорных катоў» у матчы супраць «Блэкбэрн Ровэрз», у якім «Сандэрлэнд» атрымаў перамогу зь лікам 2:1[8]. 3 студзеня 2012 году забіў свой ​​першы гол у Прэм’ер-лізе ў матчы супраць «Ўіган Атлетык».

«Ўіган Атлетык»Рэдагаваць

8 жніўня 2013 году Маклін падпісаў трохгадовы кантракт з клюбам Чэмпіёншыпу «Ўіган Атлетык»[9].

Міжнародная кар’ераРэдагаваць

Джэймз згуляў 7 матчаў за моладзевую зборную Паўночнай Ірляндыі. 26 ліпеня 2011 году ён быў выкліканы ў асноўную зборную Паўночнай Ірляндыі[10], аднак Маклін адмовіўся ад прапановы згуляць за Паўночную Ірляндыю, заявіўшы, што аддае перавагу выступаць за зборную Ірляндыі[11]. 29 лютага 2012 году дэбютаваў за зборную Ірляндыі ў матчы супраць зборнай Чэхіі.

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць