Робэрт Абэла

мальтыйскі палітык, юрыст

Ро́бэрт Абэла (па-мальтыйску: Robert Abela; 7 сьнежня 1977, Сьліма) — мальтыйскі юрыст і палітык. Прэм’ер-міністар Мальты з 13 студзеня 2020 году.

Робэрт Абэла
па-мальтыйску: Robert Abela
14-ы прэм’ер-міністар Мальты
13 студзеня 2020 году — цяперашні час
Прэзыдэнт: Джордж Вэла
Папярэднік: Джозэф Мускат
Прэм’ер-міністар: Джозэф Мускат
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 7 сьнежня 1977(1977-12-07)[1][2] (46 гадоў)
Партыя: Лейбарысцкая партыя
Сужэнец: Лідзія Абэла
Дзеці: 1
Бацька: Джордж Абэла[3]
Маці: Маргарэт Абэла[d]
Адукацыя:

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў сям’і былога прэзыдэнта Мальты Джорджа Абэла[4].

Вывучаў юрыспрудэнцыю ў Мальтыйскім унівэрсытэце, дзе сустрэў сваю будучую жонку Лідыю. Ён працаваў у сямейнай юрыдычнай фірме Abela Advocates, якая спэцыялізуецца на працоўным праве[5].

У 2017 годзе абраны сябрам Палаты прадстаўнікоў[6]. Быў юрыдычным дарадцам прэм’ер-міністра Джозэфа Муската[5].

У 2008 годзе ён ажаніўся зь Лідыяй Абэлай, сакратарцы выканаўчага камітэту Лейбарысцкай партыі, зь якой у яго ў 2012 годзе нарадзілася дачка названая Джорджыяй Мэй[7].