Джон Дункан (мастак)

Джóн Дýнкан (па-шкоцку і па-ангельску: John Duncan; 19 ліпеня 1866, Дандзі, Шкоцыя1945, Эдынбург, Шкоцыя) — шкоцкі мастак-сымбаліст.

Джон Дункан
Імя пры нараджэньні John McKirdy Duncan
Дата нараджэньня 19 ліпеня 1866
Месца нараджэньня Дандзі, Шкоцыя
Дата сьмерці 1945(1945)
Месца сьмерці Эдынбург, Шкоцыя
Адукацыя Мастацкая школа Дандзі, Антвэрпэнская каралеўская акадэмія прыгожых мастацтваў, Дусэльдорфская акадэмія мастацтваў
Месца вучобы
Занятак Мастак
Плынь сымбалізм

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Ягоны бацька быў жывёлагадоўцам, але Джон заўсёды дэманстраваў адсутнасьць цікавасьці да сямейнага бізнэсу і схільнасьць да выяўленчага мастацтва, настолькі, што ва ўзросьце 11 гадоў ён ужо быў таленавітым студэнтам Школы мастацтваў Дандзі. Ва ўзросьце 15 гадоў ягоныя ілюстрацыі былі апублікаваныя ў мясцовым часопісе The Wizard of the North («Чараўнік Поўначы»)[1].

Дж. Дункана многія называлі «вар'ятам», а іншыя — «містыкам». Ён прызнаўся, што падчас маляваньня слухаў «казачную музыку». Нягледзячы на ​​тое, што ягоная творчасьць застаецца моцна ўкаранёнай у рух прэрафаэлітаў, ён вылучаўся сярод сваіх сучасьнікаў і параўнальны хутчэй з мадэрністамі, у той час як ягоная ўлюбёная тэма - кельцкі рэнэсанс[2].

Мастацтвазнаўцы яго звычайна лічаць сымбалістам. Ягоная цікавасьць да кельцкага Адраджэньня таксама падзяляла шкоцкая сьпявачка Марджары Кенэдзі-Фрэйзэр; яны сталі блізкімі сябрамі, і Дункан намаляваў яе падчас паездкі ў Эрыскей у 1905 годзе[3].

У 1887—1888 гадах Дж. Дункан працаваў у Лёндане як мастак-ілюстратар, а потым адправіўся на кантынэнт, дзе вучыўся ў Антвэрпэнскай каралеўскай акадэміі прыгожых мастацтваў пад кіраўніцтвам Шарля Вэрла і ў Дусэльдорфскай акадэміі мастацтваў[4].

 
"Ведзьмін калодзеж", 1894, праект Джона Дункана, Эдынбург

У 1892 годзе Дж. Дункан пераехаў у Эдынбург, дзе пачаў плённае супрацоўніцтва з сацыёлягам, біёлягам і местабудаўніком Патрыкам Гедэсам, зь якім пазнаёміўся ў Дандзі. Неўзабаве ён атрымаў вядомасьць як адзін з вядучых мастакоў «кельцкага адраджэньня» ў Шкоцыі. У 1890-я гады Дункан стварыў цыклі фрэсак на міталягічныя тэмы, якія ўпрыгожылі сьцены кватэры Гедэса і ўнівэрсытэцкага інтэрнату ў эдынбурскім квартале Рэмсі-гардэн. У 1894 годзе па замове Гедэса ён распрацаваў праект «Ведзьмін калодзеж» — помнік ахвяраў ганеньняў на ведзьмаў у Эдынбургу[5].

У 1900 годзе дзякуючы падтрымцы Патрыка Гедэса Дункан атрымаў пасаду прафэсара ў Чыкакскім інстытуце, заснаваным Фрэнсісам Уэйландам Паркерам. Тут у ліку ягоных вучняў быў амэрыканскі скульптар і мастак-акварэліст Уільям Зорах. Вярнуўшыся ў Шкоцыю пасьля сьмерці Паркера ў 1902 годзе, Дункан пасяліўся ў Эдынбургу, дзе і пражыў астатак гадоў[6].

Памёр у 1945 годзе, пахаваны ў Эдынбургу[7].

Творчасьць рэдагаваць

Стылістычна творы Дж. Дункана нагадваюць творы сымбалістаў П'ера Пюві дэ Шавана і Гюстава Маро, прэрафаэліта Эдварда Бэрн-Джонса[8].

Дункан быў найважнейшым прапагатарам матываў з кельцкай міталёгіі ў шкоцкім мастацтве, але ён таксама прысьвяціў сябе біблейскім сцэнам і тэмам з грэцкай міталёгіі. Дэкаратыўнасьць карціны была для яго найвышэйшым прыярытэтам, нават калі ён не заўсёды імкнуўся да гэтага ідэалу так пасьлядоўна, як у карціне «Сьвятая Брыгіта» (1913)[9].

Г. Штухці апісвае карціны Дункана як «незвычайныя і ўнікальныя ў шкоцкім мастацтве першай паловы 20-га стагодзьдзя ў выбары сюжэта, дэкаратыўным і ўсё больш вытанчаным адлюстраваньні і тэхнічным майстэрстве»[10].

Творы Дункана знаходзяцца пераважна ў музэях Шкоцыі[11].

 
John Duncan (c.1914) Aoife

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Young, Clara (2004). "John Duncan". Oxford Dictionary of National Biography (online ed.). Oxford University Press.
  2. ^ Kemplay, John (2009). The Paintings of John Duncan: A Scottish Symbolist. Pomegranate Artbooks.
  3. ^ Jarron, Matthew (2015). "Independent & Individualist": Art in Dundee 1867–1924. Dundee: University of Dundee Museum Services / Abertay Historical Society. pp. 49–83.
  4. ^ Young, Clara (2004). "John Duncan". Oxford Dictionary of National Biography (online ed.). Oxford University Press.
  5. ^ Mellor, Helen (1990). Patrick Geddes: Social Evolutionist & City Planner. London: Routledge. p. 76.
  6. ^ The Decorative Paintings of John Duncan (англ.) // The Artist: an illustrated monthly record of arts, crafts and industries. — London, UK, 1898. — Vol. 21. — P. 146–152.
  7. ^ Young, Clara. John Duncan (англ.) // Oxford Dictionary of National Biography. — 2004.
  8. ^ John Kemplay: The paintings of John Duncan: a Scottish symbolist. Pomegranate, San Francisco 1994.
  9. ^ John Kemplay: The paintings of John Duncan: a Scottish symbolist. Pomegranate, San Francisco 1994.
  10. ^ Henriette Stuchtey: Duncan, John. In: Allgemeines Künstlerlexikon. Die Bildenden Künstler aller Zeiten und Völker (AKL). Band 30, Saur, München u. a. 2001, ISBN 3-598-22770-1, S. 536.
  11. ^ The Decorative Paintings of John Duncan (англ.) // The Artist: an illustrated monthly record of arts, crafts and industries. — London, UK, 1898. — Vol. 21. — P. 146–152.