Дусэльдорфская акадэмія мастацтваў
Дусэльдорфская акадэмія мастацтваў (па-нямецку: Staatliche Kunstakademie Düsseldorf) — акадэмія мастацтваў, вучэбная ўстанова ў Дусэльдорфе, Нямеччына.
Гісторыя
рэдагавацьАкадэмія створаная ў 1773 годзе як Акадэмія жывапісу, архітэктуры і скульптуры пры пфальцграфе Нойбурскім на базе школы жывапісу, заснаванай у 1762 годзе Лямбэртам Кразэ. У часе напалеонаўскіх войнаў значная частка калекцыі акадэміі была перавезеная ў Мюнхэн. Бурнае разьвіцьцё акадэмія атрымала пасьля далучэньня Дусельдорфа да Прусіі у 1815 годзе, стаўшы каралеўскай акадэміяй мастацтваў. У сярэдзіне XIX стагодзьдзя акадэмія атрымала сусьветную вядомасьць, пачала прымаць вучняў з розных краінаў. У ёй утварылася «дусэльдорфская школа» жывапісу.
У цяперашні час у акадэміі навучаецца прыкладна 370 студэнтаў.
Кіраўнікі акадэміі
рэдагаваць- 1819—1824 — Пэтэр Ёзэф фон Карнэліюс
- 1826—1859 — Вільгель фон Шадаў
- 1924—1933 — Вальтэр Кесбах (па-нямецку: Walter Kaesbach)
- 1945—1946 — Эвальд Матарэ (па-нямецку: Ewald Mataré)
- 1959—1965 — Ганс Швіпэрт (па-нямецку: Hans Schwippert)
- 1972—1981 — Норбэрт Крыке (па-нямецку: Norbert Kricke)
- 1988—2009 — Маркус Люпэрц (па-ангельску: Markus Lüpertz)
- з 2009 — Тоні Крэг (па-ангельску: Tony Cragg)