Джозэф Райт (мастак)

Джозэф Райт, Джозэф Райт з Дэрбі (анг. Joseph Wright, анг. Joseph Wright of Derby, анг. Wright of Derby; 3 верасьня 1734, Дэрбі, Ангельшчына — 29 жніўня 1797, Дэрбі, Ангельшчына) — адзін з выбітных брытанскіх жывапісцаў XVIII стагодзьдзя. Мастак вылучаецца майстэрствам сьветлавых эфэктаў, лічыцца адным зь піянэраў індустрыяльнай тэмы ў выяўленчым мастацтве. Зазнаў уплыў караваджызму, у першую чаргу празь нідэрляндзкіх мастакоў Герыта фон Гонтгорста і Гэнрыка Тэрбругена.

Джозэф Райт
Аўтапартрэт, 1780 год
Дата нараджэньня 3 верасьня 1734
Месца нараджэньня Дэрбі, Ангельшчына
Дата сьмерці 29 жніўня 1797 (62 гады)
Месца сьмерці Дэрбі, Ангельшчына
Месца вучобы
Занятак жывапіс: партрэт, пэйзаж
Навуковая сфэра малярства
Сябра ў Каралеўская акадэмія мастацтваў
Жанры партрэтнае маляваньне[d]
Пад уплывам Герыт ван Хонтхорст[d][1] і Рэмбрант[1]

Біяграфія

рэдагаваць

Джозэф Райт нарадзіўся 3 верасьня 1734 году ў Дэрбі ў сям’і адваката — Джона Райта (1697—1767), які пасьля стаў гарадзкім чыноўнікам, і яго жонкі Ганны Брукс (1700—1764), ён быў трэцім зь пяці дзяцей. Райт атрымаў адукацыю ў школе Дэрбі і сам навучыўся маляваць капіюючы гравюры.

Вырашыўшы стаць мастаком, Райт адправіўся ў Лёндан у 1751 годзе. Тры гады (1751—1753 і 1756—1757) будучы жывапісец вучыўся ў Лёнданскай студыі ў вельмі вядомага партрэтыста Томаса Гадсана. Да 1760 году раньнія партрэты выконваюцца Райтам у манеры свайго настаўніка («Партрэт міс Кетан», Сэнт-Луіс, Місуры, Гор. мастацкая гал.; «Партрэт Томаса Бэнэта», Дэрбі, музэй).

 Пітэр Пэрэз Бардэтімаверна, Джэймз ФэргусанВашынгтон Шырлі, пакупнік карціны
Філёзаф, які тлумачыць мадэль Сонечнай сыстэмы (1766) Выкарыстоўвайце курсор для вызначэньня, хто ёсьць хто[2]

У раньні пэрыяд творчых пошукаў — з 1760 па 1773 гады — мастак жыл у Дэрбі. Тут ён пазнаёміўся з майстрам па кераміцы Джошуа Ўэджўудам (анг. Josiah Wedgwood), заснавальнікам кампаніі «Ўэджўуд», і хімікам Джозэфам Прыстлі. Прысутнічаў пры экспэрымэнтах навукоўцаў і люстраваў іх у сваіх працах. У прыватнасьці, у гэты пэрыяд ім былі напісаныя карціны «Плянэтарый» (1766, Дэрбі, музэй; варыянт — Нью-Гэвэн, Ельскі цэнтар Брытанскага мастацтва) і «Выпрабаваньне помпы» (1768, Лёндан, гал. Тэйт Роджэрса-Колтмана), якія адлюстроўваюць цікавасьць жыхароў Сярэдняй Ангельшчыны да навуковых пошукаў. Дэні Дыдро адзначыў гэтыя працы Райта, назваўшы іх «сур'ёзным жанрам».

 
Экспэрымэнт над птушкай у помпе, 1768, Нацыянальная галерэя, Лёндан

Першую спробу прайсьці практыку ў якасьці мастака Райт зрабіў у Лівэрпуле, рэгулярна выстаўляючы свае карціны ў Каралеўскім таварыстве мастацтваў у Лёндане. Аднак яго родны Дэрбі назаўжды заставаўся асноўным месцам, дзе мастак жыщ і працаваў.

У пэрыяд з 1773 па 1775 гады Джозэф знаходзіўся ў Італіі, дзе маляваў старажытныя руіны (напрыклад, магілу Вэргіліюса), капіяваў клясычныя статуі і назіраў за захапляльным фаервэркам падчас карнавала ў Рыме.

У Нэапалі Джозэф Райт стаў сьведкай грандыёзнага вывяржэньня вулькана Вэзувій, які натхніў яго на напісаньне некалькіх дзясяткаў карцінаў, якія паказваюць драматычны эфэкт барацьбы агню і цемры. Пасьля гэтая тэма вельмі часта знаходзіла адлюстраваньне ў яго працах.

 
Вэзувій у Пасільліпа, 1788

На беразе Нэапалітанскага заліву мастак дасьледаваў маляўнічыя пячоры і гроты. Свае ўражаньні аб італьянскай прыродзе ён выказаў словамі: «прыгожая і незвычайная атмасфэра, настолькі чыстая і зразумелая», што неўзабаве знайшло адлюстраваньне ў яго працах.

Два гады (1775—1777) мастак працаваў у Баце, дзе дарэмна спрабаваў прыцягнуць кліентуру Томаса Гейнсбара. Не атрымаўшы посьпеху, вярнуўся ў Дэрбі.

З 1778 году былі напісаныя некаторыя яго лепшыя партрэты («Партрэт сэра Брука Бутбі», 1781, Лёндан, гал. Тэйт; «Партрэт Юса Кока з жонкай і Дэніелам Паркерам Кокам», 1780—1782, Дэрбі, музэй; «Партрэт Томаса Гісбарна з жонкай», 1786, Нью-Гэйвэн, Ельскі цэнтар Брытанскага мастацтва). З гэтага часу твора Райта выстаўляюцца ў Каралеўскай акадэміі, чальцом якой ён неўзабаве становіцца (асацыяваным з 1781 году, а ў 1784 годзе — поўным). У 1782 годзе зрабіў партрэт сям’і д’Эўэса Коўка.

У апошнія гады жыцьця ён часта хварэў і лячыўся ў свайго сябра Эразма Дарвіна.

Памёр Джозэф Райт у Дэрбі 29 жніўня 1797 гады ў вузкім коле сям'і і быў пахаваны ў заснаваньні царквы сьвятога Алькмунда.

У 1968 годзе царква была разбураная, каб вызваліць месца для новага буйнога падзелу ўнутранай колавай дарогі, якая праходзіла праз цэнтар гораду, і у цяперашні час знаходзіцца пад дарогай. Рэшткі Райта былі вывезеныя на могілкі Нотынггэм Роад.

У Райта і яго адзінай жонкі было шасьцёра дзяцей, трое зь якіх памерлі ў маленстве.

  1. ^ а б https://www.getty.edu/art/collection/person/103K1Y
  2. ^ A Philosopher Lecturing on the Orrery (1764-1766), Revolutionary Players, выява з Музэю і мастацкай галерэі Дэрбі, Дербі, даступна на сакавік 2011

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Джозэф Райт (мастак)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў