Філёзаф, які тлумачыць мадэль Сонечнай сыстэмы

«Філёзаф, які тлумачыць мадэль Сонечнай сыстэмы» — карціна ангельскага мастака Джозэфа Райта, напісаная каля 1766 року. Поўная назва «Філёзаф, які тлумачыць мадэль Сонечнай сыстэмы, у якой лямпа грае ролю Сонца» (па-ангельску: A Philosopher giving a Lecture on the Orrery in which a lamp is put in place of the Sun. «Філёзаф» — другая (пасьля «Глядыятара») карціна мастака, на якой асобы і аб’екты сцэны адлюстраваныя асьветленай сьвечкай, нябачнай гледачу. Твары пэрсанажаў карціны дэманструюць адну з асноўных фазаў Месяцамаладзік, паўмесяц, ветах і поўня[1].

Філёзаф, які тлумачыць мадэль Сонечнай сыстэмы
Мастак Джозэф Райт
Год каля 1766
Тып палатно, алей
Памеры 147 × 203
Месцазнаходжаньне Музэй і мастацкая галерэя ДэрбіВялікабрытанія

Мінуўшчына

рэдагаваць

Карціна выклікала дыскусіі, паколькі замест клясычнага сюжэту ў цэнтры сцэны выкарыстаны сюжэт навуковы. Адлюстраваньне Райтам захапленьня, выкліканага навуковымі «цудамі», разыходзілася з традыцыяй, у якой падобныя пачуцьці маглі быць выкліканыя толькі сюжэтамі на рэлігійную тэму[2], паколькі Райт лічыў навуку і тэхніку ня меней натхняльнай, чым традыцыйныя рэлігійныя тэмы, паводле якіх былі створаныя шматлікія вялікія карціны мінулага[3]. Паводле Гётэ, разгляд скульптураў пры сьвятле сьвечках, якія добра вылучалі абрысы прадметаў, полымя якіх вагалася і магло выклікаць уражаньне руху, было моднай забавай[4]. У мэханічнай мадэлі Сонечнай сыстэмы цені, якія адкідвала лямпа, што замяняла сабой Сонца, былі істотнай часткаю паказу.

 
«Трое разглядаюць скульптуру глядыятара пры сьвечках» — першая карціна Райта, у якой сцэна асьветленая штучным сьвятлом нябачнай гледачу сьвечкі

«Філёзаф» быў адной з брытанскіх карцінаў, якія разбуралі цьвёрдую герархію жанраў, якой у XVIII стагодзьдзі прытрымліваліся францускія дзеячы мастацтва. У некаторым сэнсе сюжэт карціны нагадваў жанравыя карціны прадстаўнікоў найчасьцей сярэдняе клясы за нефармальнымі заняткамі, якія атрымалі новы статус, калі Ёган Цофані стаў паказваць у падобным стылі каралеўскую сям’ю каля 1776 року. Аднак, улічваючы іх сур’ёзнае становішча, ніводнае зь дзейсных асобаў карціны не павінна ўспрымацца як партрэт (нават калі можна вызначыць ягоны прататып)[5]. Мастацтвазнаўца XX стагодзьдзя Эліс Ўотэрхаўс параўноўвае гэтыя дзьве работы з «genre serieux» францускай драмы часоў напісаньня карціны, у азначэньні Дэні Дыдро і П’ера Бамаршэ, што падтрымлівае й Эгертан[6].

 
Адзін з партрэтаў Ньютана пэндзля Кнэлера

Ананімны агляд XIX стагодзьдзя называў Райта «вялікім і незвычайным, своеасаблівым геніем»[7]. «Філёзаф» быў напісаны не пад замову, верагодна, у спадзеве, што карціна будзе набытая Вашынгтонам Шырлі, 5-м графам Фэрэрс, астраномам-аматарам, які меў уласную мадэль Сонечнай сыстэмы, і якога таксама наведваў сябар Райта Пітэр Пэрэз Бардэт (Peter Perez Burdett). Два чалавекі на карціне лічацца партрэтамі Бардэта і Фэрэра: Бардэт занатоўвае, а Фэрэрс са сваім сынам сядзіць побач з мадэльлю[8]. Фэрэрс набыў карціну за £210, аднак 6-ы граф прадаў яе з аўкцыёну, і ў цяперашні час яна знаходзіцца ў сталай экспазыцыі музэю й мастацкай галерэі Дэрбі[9], дзе разьмешчаная каля працуючай копіі мэханічнай мадэлі Сонечнай сыстэмы.

Біёграф Райта Бэнэдыкт Нікалсан сьцьвярджаў у 1968 року, што мадэльлю для выкладчыка быў Джон Ўайтгэрст[10], у той час як іншы камэнтатар паказвае на падабенства фігуры з «партрэтам Ісаака Ньютана пэндзлю Готфрыда Кнэлера»[11].

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Крыніцы і заўвагі

рэдагаваць
  1. ^ The Orrery — A Users’ Guide, N J Moyes, Derby Museum and Art Gallery, 1995
  2. ^ Brooke 1991, p. 178
  3. ^ Nicolson 1968, p. 40
  4. ^ Guilding, p. 83
  5. ^ Waterhouse (1978), pp. 215—216, 270, 285—286
  6. ^ Waterhouse (1978), pp. 285—286, and Egerton (1998), p. 334
  7. ^ Solkin 1994, p. 234
  8. ^ Baird, 2003
  9. ^ Uglow 2002, p. 123
  10. ^ Nicolson, Benedict, Joseph Wright of Derby: painter of light, Taylor & Francis, 1968, ISBN 0-7100-6284-2
  11. ^ «Art treasure — The Orrery», Derby City Council, accessed 2009-07-12