Джо́зэф Пі́кфард (па-ангельску: Joseph Pickford, 1736, Ашаў, Ўорыкшыр, Ангельшчына, Вялікабрытанія1782) — ангельскі архітэктар часоў караля Георга III, які будаваў у геаргіянскім стылі.

Джозэф Пікфард
Дата нараджэньня 1736[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 1782[2]
Месца сьмерці
Занятак архітэктар
Дзеці Пікфарда; карціна Джозэфа Райта

Джозэф нарадзіўся ў ўорыкшырскім месьце Ашаў (па-ангельску: Ashow) і быў другім сынам Ўільяма і Мэры Пікфардаў.

У 1748 року зьехаў у Лёндан для навучаньня ў свайго дзядзькі. У красавіку 1762 ажаніўся з Мэры Ўілкінс (па-ангельску: Mary Wilkins); яны мелі двох дзяцей[3]; захаваўся партрэт гэтых дзяцей аўтарства Джозэфа Райта (працы якога выстаўленыя ў музэі й мастацкай галерэі Дэрбі).

Сярод найістотнейшых твораў Пікфарда — дом Сьвятой Алены, Этрурыя-Хол і ягоная ўласная хата, цяпер вядомая як дом-музэй Пікфарда ў Дэрбі, у якім разьмешчаны музэй геаргіянскага стылю жыцьця і строяў, а таксама экспазыцыя, прысьвечаная лялечным тэатрам, і склеп-бамбасховішча 1940-х рокаў[4].

Крыніцы і заўвагі

рэдагаваць
  1. ^ RKDartists (нід.)
  2. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #119299062 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  3. ^ Joseph Pickford 1734-1782 (анг.) Праверана 2011-05-03 г.
  4. ^ Pickford’s House Museum (анг.) Праверана 2011-05-03 г.