Дом-музэй Пікфарда
Дом-музэй Пікфарда (па-ангельску: Pickford’s House Museum) разьмяшчаецца ў месцы Дэрбі па адрасе Friar Gate, No 41.
Дом-музэй Пікфарда | |
Pickford's House Museum | |
Месцазнаходжаньне | Дэрбі, Вялікабрытанія |
---|---|
Адрас | 41 Friar Gate |
Створаны | 1770 |
Адкрыты | 1988 |
Геаграфічныя каардынаты | 52°55′27″ пн. ш. 1°29′11″ з. д. / 52.92417° пн. ш. 1.48639° з. д.Каардынаты: 52°55′27″ пн. ш. 1°29′11″ з. д. / 52.92417° пн. ш. 1.48639° з. д. |
Дом-музэй Пікфарда | |
Старонка дома-музэю |
Гэта элегантны геаргіянскі дом, збудаваны архітэктарам Джозэфам Пікфардам (па-ангельску: Joseph Pickford) для сваёй сям’і ў 1760. Дом прызначаўся таксама для дэманстрацыі багатым гасьцям як узор сваёй працы[1].
Першы паверх абсталяваны ў стылі пікфардавых часоў: гасьцёўня, сталоўка, пакой, спачывальня, гардэроб, кухня, пральня, склеп, спальня слугі. Выстаўленыя строі XVIII—XIX стагодзьдзяў.
Адзін з падвалаў абсталяваны як бамбасховішча 1940-х рокаў. Экспазыцыя верхніх паверхаў прысьвечаная лялечным тэатрам, гісторыі іхняга існаваньня[2].
З красавіка 2006 музэй адчынены толькі для арганізаваных групаў, нягледзячы на пратэсты[1].
Крыніцы і заўвагі
рэдагаваць- ^ а б Protesters opposing museum cuts (анг.). BBC (21 студзеня 2006). Праверана 5 траўня 2011 г.
- ^ Pickford's House Museum (анг.) Праверана 5 траўня 2011 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Старонка дому-музэю на бачыне мескай рады Дэрбі