Дар’я Ліс
беларуская паэтка
Дар’я Ліс (нар. 6 кастрычніка 1981, в. Залесьсе, Смаргонскі раён, Гарадзенская вобласьць) — беларуская паэтка і празаік, журналістка, фрылянсэр.
Дар’я Ліс | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 6 кастрычніка 1981 (43 гады) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэтка, журналістка, фрылянсэр |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьСкончыла Залескую сярэднюю школу, потым — факультэт беларускай філялёгіі і культуры БДПУ імя М. Танка (завочна). Піша прозу і вершы. Друкавалася ў часопісах «Акно», «Верасень», «Дзеяслоў». Напісала эсэ для кнігі Аляксандра Тамковіча «Преодоление».
Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Хварэе на сьпінальную мышачную атрафію (SMA), з-за чаго з 11 гадоў вымушаная перамяшчацца ў інвалідным вазку[1].
Таксама займаецца грамадзкай дзейнасьцю ў ГА «Геном» — каардынуе дапамогу дарослым SMA-пацыентам.
Творчасьць
рэдагаваць- «Вясновы джаз», кнігі вершаў і прозы
- «Пакахайце мяне, калі ласка», калектыўнага зборніка жаночай прозы
Узнагароды
рэдагаваць- Прызэрка конкурсу для маладых журналістаў «Твой стыль» (2010 год, Гародня)
- Прызэрка II міжнароднага конкурсу web-журналістыкі «Yousmi Media Awards» (2011, Менск).
- Ляўрэатка стыпэндыі імя Магдалены Радзівіл, якую абвесьціў «Саюз беларускіх пісьменьнікаў»
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Дар’я Ліс: З хваробай трэба навучыцца жыць, Радыё Свабода
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Дар’я Ліс на сайце Саюзу беларускіх пісьменьнікаў