Дарбут — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Darebodus
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Tara + Bodo
Tara + Buto
Іншыя формы
Вытворныя формы Дырбут
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Дарбут»

Паходжаньне

рэдагаваць

Дарыбод (Darebodus) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -тор- (-тар-, -дар-) (імёны ліцьвінаў Тарут, Тарвід, Турвін; германскія імёны Tarut, Torvid, Thurwine) паходзіць ад гоцкага thaur > thoris 'волат, асілак'[2], а аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) — ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[3] або ад асновы -буд- (-бод-)[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Jan Darbut (10 лютага 1779 году, 25 жніўня 1780 году і 21 жніўня 1786 году)[5]; Zofia Darbut (1748 год)[6]; Franciszek Darbutt (1794 год)[7].

Носьбіты

рэдагаваць
  • Антон Вінцэнтавіч і Восіп Казімеравіч Дарбуты (Дарбут) — селянін і мешчанін з ваколіцаў Коўны, якія мелі ў валоданьні зямлю на 1882 год[8]

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule. T. III: Les noms de personnes contenus dans les noms de lieux. — Paris, 1985. P. 550.
  2. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 76.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
  4. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 21.
  5. ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 289, 325, 431.
  6. ^ Butkiszki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  7. ^ Kołtyniany k. Szyłele, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  8. ^ Алфавитный список землевладельцев Ковенской губернии. — Ковна, 1882. С. 104.