Данііл Спасовіч
Данііл Восіпавіч Спасовіч (па-расейску: Даниил Осипович Спасович, па-польску: Daniel Spasowicz, 1797, Мазыр — 1882, Лэмэшыўка) — беларускі мэдык, арганізатар аховы здароўя. Кандыдат філязофіі, доктар мэдыцыны й хірургіі[1].
Данііл Спасовіч | |
па-польску: Daniel Spasowicz | |
Дата нараджэньня | 1797 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 18 (30) сьнежня 1882 |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы |
|
Занятак | лекар, мэдычны адміністратар |
Навуковая ступень | доктар мэдыцыны[d] |
Дзеці | Уладзімер Спасовіч |
Узнагароды |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Спасовіч.
Біяграфія
рэдагавацьДзяцінства і адукацыя
рэдагавацьНарадзіўся ў 1797 годзе ў сям’і дыякана адной з вуніяцкіх цэркваў Менску, зьвестак пра маці не захавалася[2]. Паходзіў са збяднелага шляхецкага роду гербу «Ястрабец»[1]. Паступіў на факультэт фізіка-матэматычных навук Віленскага ўнівэрсытэту на казённы кошт, скончыў яго кандыдатам філязофіі 29 чэрвеня 1819 году[3]. Пасьля гэтага Данііл Спасовіч паступіў на мэдыцынскі факультэт таго ж унівэрсытэту і скончыў яго лекарам 1-га адьдзялення ў 1823 годзе[3]. У тым жа годзе, 29 чэрвеня, ён абараніў дысэртацыю і атрымаў ступень доктара мэдыцыны[4].
Прафэсыйная дзейнасьць
рэдагавацьУ 1824 годзе прызначаны павятовым лекарам Рэчыцкага павету Менскай губэрні, дзе праслужыў сем гадоў і ў гэты час атрымаў у 1828 годзе ад Віленскага ўнівэрсытэту званьне доктара хірургіі[3][4]. Пад яго кіраўніцтвам ужо ў 1825 годзе Рэчыца мела лякарні, разлічаную на 25 месцаў, якая была буйнейшай у ва ўсёй Менскай губэрні[5]. 4 сакавіка 1828 году ён прызнаны годным званьня фізыката або інспэктара ўрачэбнай управы[3]. Выдатная праца ў Рэчыцы і здадзеныя экзамены прывяла да дараваньня залатой табакеркі ад імпэратара, а крыху пазней і да павышэньня па службе. У 1831 годзе прызначаны акушэрам менскай урачэбнай управы. Праз год заняў там жа пасаду інспектара, а з 1836 году стаў таксама лекарам Менскай праваслаўнай духоўнай вучэльні[4]. Падчас трэцяй пандэміі халеры «за асаблівыя працы, аказаныя падчас бушаваньня ў 1848 годзе халеры» пасля быў уганараваны ордэнам Сьв. Ганны 2-й ступені. У дадатак да інспэктарскіх абавязкаў Данііл Спасовіч удзельнічаў таксама ў працы Менскага губэрнскага турэмнага камітэту — па сваёй пасадзе ён аўтаматычна прызначаўся дырэктарам г. зв. 5-га адьдзяленьня гэтага камітэту, якое займалася санітарнымі і мэдыцынскімі праблемамі месцаў зьняволеньня. З 1844 году ён выконваў абавязкі дырэктара Менскага дзіцячага прытулку[3].
Непасрэднай мэдыцынскай практыкай займаўся ў лякарні Менскай праваслаўнай духоўнай вучэльні, а з 1840 году стаў штатным лекарам Менскай праваслаўнай духоўнай сэмінарыі, а яшчэ праз пяць гадоў пачаў выкладаць семінарыстам курс мэдыцыны. Таксама працаваў у Троіцкай лякарні(ru) Менску[3]. У адстаўку выйшаў у 1864 годзе. Пасьля гэтага працягваў жыць у Менску, але пасьля сьмерці дачкі Леанціны ад халеры, яны з жонкай пераехалі да дачкі Аляксандры ў Махноўку, якая знаходзілася на рацэ Гнілапяць(ru) бліз мяжы Кіеўскай, Падольскай і Валынскай губэрняў[6]. Праз некалькі гадоў яны пераехалі ў Лэмэшыўку, дзе купіў маёнтак іх сын Уладзімер. Тэафіля Спасовіч памерла 17 верасьня 1881 году ва ўзросьце 79 гадоў, праз год і месяц, 30 кастрычніка 1882 году[7], не стала і самога Данііла Спасовіча. З некралёга відаць, што мэдыцынскую практыку ён не спыняў да апошніх дзён.
Навуковая і літаратурная дзейнасьць
рэдагавацьЗа навуковую дзейнасьць Данііла Спасовіча ў 1839 годзе Віленскае таварыства лекараў прыняло яго ў свой склад у якасці сябры-карэспандэнта[3]. Надрукаваўшы ў 1851 годзе ў «Medicinische Zeitung Russland’s» (№ 193) свой першы артыкул «Lienitis carbunculosa et carbun culus Sibiricus» («Ліеніт і сібірская язва»), потым, на працягу шматлікіх гадоў, быў сталым супрацоўнікам гэтага выданьня[4].
Асобныя творы
рэдагаваць- «De labroraphia». Diss. inaug. Vilnae, typ. Dioecesanis. 1823. 8° 27. Гл. Józef Bieliński. Cesarskie Towarzystwo Lekarskie Wileńskie, jego prace i wydawnictwa (1805—1864). Warszawa, 1890. S. 335.
Грамадзкая дзейнасьць
рэдагавацьПа ініцыятыве Данііла Спасовіча 23 сьнежня 1862 году было заснавана Таварыства менскіх лекараў. Яно праіснавала ўсяго год, але стварыла прэцэдэнт. Пасля паўторнага адкрыцьця таварыства ў 1867 годзе Спасовіч, які ўжо быў у адстаўцы, передаў яму свой збор кнігаў па мэдыцыне[8].
Сям’я
рэдагавацьПадчас працы ў Рэчыцы ажаніўся зь немкай Тэафіліяй (Феафілай) Міхайлаўнай Крэйц (1802-81), дачкой Міхаіла Крэйца (Michał Wincenty Kreutz) і Цэцыліі Крэйц, народжанай Аскерка (Cecylia Oskierka). Яго жонка атрымала добрую адукацыю, ведала мовы і «належала да вяршкоў грамадзтва Меншчыны»[9].
16 студзеня 1829 году ў сям’і нарадзіўся першанец Уладзімер[3]. Паводле фармулярнага спіску, складзенага ў 1859 годзе, і польскага генэалягічнага сайту «Wielka Genealogia Minakowskiego» можна пералічыць наступных іх дзяцей[3]:
- Уладзімер (16 студзеня 1829 — 26 кастрычніка 1906) — вядомы беларуска-расейска-польскі юрыст, грамадзкі дзеяч, публіцыст, крытык[3]
- Міхаіл (29 верасьня 1834 — 18 верасьня 1835)
- Кіпрыян (25 ліпеня 1836—1917) — пасьля атрыманьня вайсковай адукацыі служыў па пачтовым ведамстве[6], быў жанаты з Наталляй Набароўскай (1850—1922)
- Аляксандра (17 ліпеня 1837 — не раней за 1909) — жонка адстаўнога маёра Браніслава Гаўсфорта (1819—1903)
- Леанціна (28 чэрвеня 1842 — 4 жніўня 1867)
- Адэлаіда (? — 1848)
- Яўгенія (? — 1833)
- Яўгенія (? — 1847)
- Зоф’я (? — 1847)
Сям’я з 1854 году валодала невялікім маёнткам Сьціклева паблізу Менску, фальварак не захаваўся[3].
Літаратура
рэдагаваць- Род Спасовичей в Минске / Вадим Зеленков // Асоба і час : беларускі біяграфічны альманах. — 2013.― Вып. 5. ― С. 328―344.
- Спасович, Даниил Осипович // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Л. Ф. Змеев(ru), «Русские врачи-писатели». Вып. I, СПб. 1886 г., тетр. 2, стр. 117.
- Д. Д. Языков(ru), «Обзор жизни и трудов покойных писателей». Вып. IV. СПб. 1888 г., стр. 18.
- «Медицинский Список» на 1840 г., стр. 315; на 1860 г., стр. 359; на 1870 г., стр. 227.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Спасович, Даниил Осипович (1797—1882) (рас.)
- ^ Maciej Jankowski. Być liberałem w czasie trudnym: rzecz o Włodzimierzu Spasowiczu. Ibidem, 1996. S.13
- ^ а б в г д е ё ж з і к Вадим Зеленков. Род Спасовичей в Минске // «Асоба i час». Беларускi бiяграфiчны альманах. — Выпуск 5. — Мiнск: «Лiмарыус». — 2013. — С. 328—344.
- ^ а б в г Спасович, Даниил Осипович // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- ^ ЗДРАВООХРАНЕНИЕ РЕЧИЦКОГО РАЙОНА (рас.)
- ^ а б Janina Kulczycka-Saloni. Wlodzimierz Spasowicz: zarys monograficzny. Warszawa, Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1975. S.12.
- ^ Dziennik Poznański nr 267, 1882.
- ^ Отчет о действиях Общества минских врачей за первый год существования, составленный президентом общества доктором Н. К. Бергом. Минск, 1868. С. 3.
- ^ Janina Kulczycka-Saloni. Na polskich i europejskich szlakach literackich: z pism rozproszonych 1985—1998. Wydział Polonistyki Uniwersytetu Warszawskiego, 2000. S. 452.