Даніель Выгоўскі (сын Канстанціна)

(пам. 1740) кашталян менскі

Даніель (ці Даніла) Выгоўскі (па-польску: Daniel Wyhowski, ? — 1740) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, небароўскі і рэклінскі староста, канюшы ВКЛ з 1708, пасол з вількамірскага павету на канвакацыйны сойм 1696 году, кашталян менскі з 19 лютага 1713 году.

Даніель Выгоўскі сын Канстанціна

Герб «Габданк зьменены»
Асабістыя зьвесткі
Памёр 1740
Род Выгоўскія
Бацькі Канстанцін Выгоўскі
Рэгіна Мяшчэрына
Жонка княжна Тэрэза Друцкая-Сакалінская
Дзеці Рахеля

З роду Выгоўскіх герба «Габданк зьменены», сын Канстанціна, кіеўскага войскага, пана на Лісянцы, і смаленскай чашнічанкі Рэгіны зь Мяшчэрынаў герба «Пагоня (польская)». Быў жанаты на княжне Тэрэзе Друцкай-Сакалінскай. Меў дачу Рахелю, якая ўпершыню выйшла замуж за дарсунскага старосту князя Карла з Казельска Агінскага, а другі раз за троцкага кашталяна Антонія Казімера Сапегу.

Літаратура

рэдагаваць
  • Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej, Poznań, T.1-31, 1879—1908