Выгоўскія (па-ўкраінску: Виговські, па-польску: Wyhowscy) — украінскі шляхецкі род на Кіеўшчыне ўласнага гербу (Габданк зьменены).

Герб Выгоўскіх

Род, верагодна, паходзіць ад Балсуна (Чарнагуба) ці Каркошкі, выхадцаў з арды, якія патрапілі на Ўкраіну ў часы князяваньня Ўладзімера Альгердавіча ці вялікага князя Вітаўта. Былі аднаго паходжаньня з Балсуноўскімі, Давыдовічамі-Выгоўскімі й іншымі. Вызнавалі праваслаўе, але зь цягам часу перайшлі ўва каталіцтва й уніяцтва. У XVI ст. падзяліліся на шэраг галінаў з рознымі прыдомкамі: Ралчэнка, Ядэнка, Ларыяновіч, Семяненка й іншыя. Зь іх засталіся толькі чатыры лініі: Лучычы-Выгоўскія, Выгоўскія-Ларыяновічы й дзьве галіны без прыдомкаў.

Галіна Лучыч-Выгоўскіх унесеная ў VI частку РК Валынскае й Падольскае губэрняў, Выгоўскіх-Ларыяновічаў — у I частку РК Валынскае губэрні, а дзьве астатнія — у VI частку РК Кіеўскае й Падольскаек губэрняў.

Апісаньне гербу

рэдагаваць

Асновай гэтага варыянту гербу Габданк быў срэбраны шчыт, на якім была выява дзьвюх чорных качак з падрэзанымі крыламі, складзенымі разам верхам долу падобна літары W. На шчыце быў зьмешчаны рыцарскі шалом з шляхецкай каронай і чорна-срэбраным намётам.

Прадстаўнікі

рэдагаваць

Астап (Яўстах), служыў у кіеўскага мітрапаліта Пятра Магілы, падтрымліваў сувязі з Адамам Кіселем. Валодаў мястэчкам Гогалеў на Палтаўшчыне. У часе Хмяльніччыны быў кашталянам кіеўскага замку.

  1. Іван Выгоўскі (?—16 красавіка 1664) — гетман Украіны 1657-1659, ж. — 1) 1620-я ?; 2) 1656 Алена Статкевіч, д. Багдана Статкевіча, кашталяна наваградзкага
    1. Мар’яна, м. — Міхал Гунашэўскі, перамышальскі катэдральны прасьбітар 1667-1672
  2. Даніла Выгоўскі (?—30 лістапада 1659), палкоўнік быхаўскі. Зяць Багдана Хмяльніцкага, жанаты зь ягонай дачкой Аленай.
  3. Канстантын (?-?) — тураўскі й пінскі палкоўнік, генэральны абозны (1658). Пасьля адрачэньня ад гетманства івана Выгоўскага перайшоў на службу ў польскую армію ў чыне палкоўніка. Браў удзел у бітве пад Чуднавам на Жытоміршчыне, у якой была разьбітая расейская армія на чале з ваяводай В.Шарамецьевым. Пасьля расстрэлу брата адмовіўся ад усіх прапанаваных яму польскай уладай пасадаў.
  4. Фэдар (?-?), украінскі дыплямат. На даручэньні Б.Хмяльніцкага езьдзіў у складзе ўкраінскіх пасольстваў у Маскву й Варшаву. У 1664 судзьдзя ў Кіеве.
  5. Васіль (?-?), украінскі вайсковы дзеяч, оўруцкі палкоўнік (ад 1658). удзельнік Хмяльніччыны. У 1655-1658 быў у татарскім палоне. Пасьля вызваленьня як оўруцкі палкоўнік браў удзел у бітве з маскоўскім войскам пад Васількавам. Быў схоплены ў палон, памёр у вязьніцы.\n\nІльля й Юры, сасланыя ў Сыбір у 1659

Аляксандар (1649-1714), біскуп луцкі ад 1703

Язэп (?-1730), уніяцкі япіскап мсьціслаўскі, луцкі ад 1714

Васіль, жыў у оўруцкім павеце, у 1722 судзіўся зь Вяжбіцкімі