Даніе́ль Мю́нтэ А́гер (па-дацку: Daniel Munthe Agger; нарадзіўся 12 сьнежня 1984 году, Відаўрэ, Данія) — дацкі футбаліст, які выступаў за нацыянальную зборную Данію на пазыцыі абаронцы. Агер зьяўляўся капітанам зборнай сваёй краіны. Вядомы дзякуючы выступам за ангельскі «Лівэрпул».

Даніель Агер
Даніель Агер
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 12 сьнежня 1984 (40 гадоў)
Відаўрэ, Данія
Рост 191 см
Вага 86 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2006
2006—2014
2014—2016
Брэнбю
Лівэрпул
Брэнбю
34 (5)
175 (9)
43 (2)
Зборныя
2005—2016 Данія 75 (12)

Кар’ера

рэдагаваць

«Брэнбю»

рэдагаваць

Агер быў названы самым пэрспэктыўным гульцом Даніі на працягу двух гадоў запар, у 2004 і 2005 гадох. Даніель далучыўся да «Брэнбю» ў 2004 годзе й дэбютаваў за свой новы клюб 25 ліпеня 2004 году ў матчы чэмпіянату супраць «Одэнсэ». Атрымаў свой ​​шанец раней, чым чакалася, таму што дасьведчаны абаронца «Брэнбю» Андрэас Якабсан быў прададзены «Саўтгэмптану». Агер быў названы найлепшым гульцом «Брэнбю» ў трох гульнях запар, неўзабаве пасьля свайго дэбюту, ён замацаваўся ў першай камандзе ў 19-гадовым узросьце.

«Лівэрпул»

рэдагаваць

Агер прагрэсаваў з тых часоў, і ня стаў сюрпрызам ягоны пераход у «Лівэрпул» пасьля 49 гульняў у складзе «Брэнбю». Агер хутка прыстасаваўся да гульні «Лівэрпулу», і ўжо ў хуткім часе Самі Хююпія саступіў яму месца ў асноўным складзе.

Дасягненьні

рэдагаваць

«Брэдбю»:

«Лівэрпул»:

Асабістае жыцьцё

рэдагаваць

Малодшы стрыечны брат Даніеля Мікалай Агер таксама зьяўляецца футбалістам і гуляе за «Сылькеборг». У траўні 2010 году, Агер абраўся шлюбам са сваёй сяброўкай Сафі Нэльсан. Пара правяла вясельле ў Капэнгагене[1]. Яны маюць двух сыноў, якіх клічуць Джэймі і Мэзан. Агер са сваім дзядзькам трымае паб у Даніі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Даніель Агерсховішча мультымэдыйных матэрыялаў