Дамэніка Скарляцьці
Дамэніка Скарляцьці (па-італьянску: Domenico Scarlatti; 26 кастрычніка 1685, Нэапаль — 23 ліпеня 1757, Мадрыд) —кампазытар і віртуоз клявэсыну. Сын Алясандра Скарляцьці.
Дамэніка Скарляцьці | |
Domenico Scarlatti | |
Дата нараджэньня | 26 кастрычніка 1685 |
---|---|
Месца нараджэньня | Нэапаль |
Дата сьмерці | 23 ліпеня 1757 |
Месца сьмерці | Мадрыд |
Прафэсія | Кампазытар |
Навуковая сфэра | саната і опэра |
Інструмэнты | клявэсын |
Бацька | Алесандра Скарлаці[d] |
Узнагароды | |
Біяграфія
рэдагавацьУ раньнія гады Дамэніка служыў як арганіст у каралеўскай капліцы ў Нэапалі, а ў 1703 годзе ён ужо быў гатовы пісаць опэры. Ён працягнуў сваю працу ў Рыме, а ягоным патронам з 1709 па 1714 гады была Марыя Казіміра, каралева Рэчы Паспалітай. Ён стаў дырэктарам музыкі ў партугальскім пасольстве ў 1714 годзе й Юліянскай капліцы ў Ватыкане ў 1715 годзе. Падчас сваёй больш позняй кар'еры ён працаваў у Лісабоне, а таксама ў Лёндане, пасьля чаго вярнуўся ў Рым. Апошнія гады свайго жыцьця правёў у Мадрыдзе, дзе ягоная колішняя студэнтка, Інфанта Марыя Барбара, на той ужо час каралева Гішпаніі, пасяліла яго каля двару, сплочвала яму свой доўг, і пакідала ягоны зыход у галечу па-за межамі сьмерці.
Ягоная спадчына складае прыблізна 555 санатаў (большасьць зь якіх сола для клявэсыну) і іхная арыгінальнасьць, бліскучасьць і шматварыянтнасьць апярэджвае клявішную музыку свайго часу, а таксама ён шануецца за сцэнічныя творы і царкоўную музыку.
Бібліяграфія
рэдагаваць- Dent, Edward J., Alessandro Scarlatti: His Life and Works, rev. ed. (1960);
- Grout, Donald, and Godwin, Joscelyn, eds., The Operas of Alessandro Scarlatti (1975);
- Kirkpatrick, Ralph, Domenico Scarlatti, rev. ed. (1955);
- Sitwell, Sacheverell, A Background for Domenico Scarlatti, 1685—1757 (1935; repr. 1970)
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьДамэніка Скарляцьці — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў