Дадатны лік
рэчаісны лік, большы за нуль
Дада́тны лік — лік, большы за нуль. Для абазначэньня дадатнасьці ўжываецца знак «+», які ставіцца перад лічбавым абазначэньнем ліку:
- +1 (чытаецца «плюс адзін»)
- +23 (чытаецца «плюс дваццаць тры») і г. д.
Знак «+», аднак, ужываецца толькі тады, калі неабходна спэцыяльна падкрэсьліць, што лік зьяўляецца дадатным. Звычайна ж ён апускаецца, гэта значыць пішацца проста 1, 23 і г. д.
Дадатным лікам зьяўляецца:
- любы натуральны лік
- сума любых дадатных лікаў
- здабытак любых дадатных лікаў
- дзель любых дадатных лікаў.
Для кожнага дадатнага ліку існуе адзіны адмоўны лік, які зьяўляецца супрацьлеглым да яго, гэта значыць, мае такі ж модуль, але супрацьлеглы знак.