Здабытак

вынік апэрацыі множаньня

Здабытак — вынік апэрацыі множаньня.

Напрыклад, у выразе

5 × 4 = 20

20 — здабытак, а лікі 5 і 4 завуцца множнікамі.

Пазначэньні

рэдагаваць

Здабытак лікаў пазначаецца сымбалем × або кропкай · ў сярэдзіне радка, што зьяўляюцца знакамі множаньня. Напрыклад,

5 × 4 = 5 · 4 = 20

У альгебраічных выразах знакі множаньня ў асноўным апускаюцца, напрыклад

A × b = a · b = ab
4 × a = 4 · a = 4a

Для пазначэньня здабытку элемэнтаў пэўнай пасьлядоўнасьці выкарыстоўваецца знак  , напрыклад,

 

азначае здабытак элемэнтаў пасьлядоўнасьці ад першага да N-га.

Здабытак бясконцай колькасьці элемэнтаў пазначаецца  

У мовах праграмаваньня здабытак пазначаецца пераважна астэрыскам *, напрыклад

2 * 3.14 * bar

дзе bar — ідэнтыфікатар зьменнай.

Глядзіце таксама

рэдагаваць