Супрацьлеглы лік
Супрацьле́глы лік n' да пэўнага ліку n — гэта лік, які пры складаньні з n дае нуль.
n + n' = 0
Гэтую роўнасьць можна перапісаць наступным чынам:
n + n' — n = 0 — n
або
n' = -n
Такім чынам, супрацьлеглыя лікі маюць аднолькавыя модулі, але супрацьлеглыя знакі. У адпаведнасьці з гэтым лік, супрацьлеглы да n, абазначаюць -n.
Калі лік зьяўляецца дадатным, то супрацьлеглы да яго лік будзе адмоўным, і наадварот.
Нуль ня мае супрацьлеглага да сябе ліку (або, зь іншага боку, можна лічыць, што ён зьяўляецца адмоўным сам да сябе).