Гаўрыіл (арханёл)

анёл у абрагамічных рэлігіях

Гаўрыіл (па-грэцку: Αρχάγγελος Γαβριήλ) — паводле юдэйскіх, хрысьціянскіх й мусульманскіх рэлігійных паданьняў адзін з найвышэйшых анёлаў, які карыстаецца асаблівым даверам Бога. Паводле хрысьціянскага паданьня, Гаўрыіл паведаміў дзеве Марыі, што ў яе народзіцца сын божы — Ісус Хрыстос[1]. Гаўрыіл не называецца арханёлам ў Бібліі, але гэтак названы ў такіх крыніцах, як Кніга Эноха. У Рымска-каталіцкай, англіканскай, лютэранскай, усходніх і праваслаўнай царкве, арханёл Гаўрыіл разам зь Міхаілам і Рафаілам лічацца сьвятымі[2].

Гаўрыіл
Гаўрыіл
Гаўрыіл
Сьвяты
Шануецца каталіцтва, праваслаўе, англіканства, лютэранства, іслам
Дзень памяці 29 верасьня й 8 лістапада

У ісламе, Гаўрыіл (Джабраіл) лічыцца адным з чатырох арханёлаў, каго Бог пасылаў зь Ягоным Боскім пасланьнем да самых розных прарокаў, у тым ліку й да прарока Мухамада[3].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Скарына Ф.: Творы... 1990. С. 153.
  2. ^ Zimmerman, Julie. Friar Jack’s Catechism Quiz: Test Your Knowledge on Angels. AmericanCatholic.org.
  3. ^ Ali, Muhammad (1936). «The Religion of Islam». Lahore.

Літаратура рэдагаваць

Скарына Ф. Уводзіны // Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія. — Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага.. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — 207 с. — ISBN 5-343-00151-3

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Гаўрыіл (арханёл)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў