Гішпанскі шчыт
Гішпанскі шчыт (закруглены шчыт) — адна зь дзевяці асноўных формаў тарчаў, якія выкарыстоўваюцца ў геральдыцы. Шчыт прамавугольнай формы, з паўколам у ніжняй часткі. У эўрапейскай геральдыцы прынятая схема пабудовы гішпанскай тарчы з суадносінамі шырыні да вышыні 5:6.
Ляжыць у аснове гербавых шчытоў Латвіі і Летувы[1], таксама распаўсюджаны на Беларусі і Ўкраіне.
Галерэя
рэдагаваць-
Аснова сучаснага гербу Партугаліі
-
Малы герб Рэчы Паспалітай (1569—1795)