Заходне-Франкскае каралеўства

рэдагаваць

Гісторыя Францыі як незалежнай і самастойнай дзяржавы пачынаецца ў 843 годзе з падзелу Імпэрыі Франкаў па Вэрдэнскім пагадненьні. Сыны каралінскага імпэратара Людовіка I Пабожнага (814—840) падзялілі імпэрыю на заходнюю, сярэднюю (Лятарынгію) і ўсходнюю часткі. Першым каралём Заходне-Франкскага каралеўства, фундамэнт якога быў пакладзены ўжо ў ранейшых частках імпэрыі — Нэйстрыі і Аўстразіі, стаў Карл II Лысы (843—877); гэты момант лічыцца пачаткам гісторыі сёньняшняй Францыі, пры гэтым некаторыя францускія крыніцы і дасьледчыкі пачынаюць першыя старонкі сваёй гісторыі са значна ранейшых часоў — часу кіраваньня караля Хлёдвіга I і нават караля Фарамонда.

Таксама як і ва Ўсходне-Франкскім каралеўстве, пачынаюць утварацца новыя вялікія тэрыторыі: герцагствы Франіцыя, Аквітанія, Гасконь, Брэтань і Нармандыя, графствы Шампань, Тулуза, Барсэлёна і Фляндрыя, а таксама маркграфства Готыя. Гістарычна ўсе тры франкскія імпэрыі былі выбарнымі манархіямі; але згодна існаваўшай практыцы каранаваньня сыноў манархаў яшчэ пры жыцьці бацькоў і дзяліць зь імі ўладу, — дынастычнае паходжаньне займала ва Ўсходнім і Заходнім Франкскіх каралеўствах дамінантнае месца.

Эпоха абсалютызму

рэдагаваць

Француская рэвалюцыя

рэдагаваць
 
Штурм Бастыліі — 14 ліпеня 1789

У 1789 годзе на фоне вострага палітычнага крызісу ўпершыню за 175 гадоў былі скліканыя Генэральныя Станы — дарадчы орган прадстаўніцтва. Яны складаліся з прадстаўнікоў трох саслоўяў — першага (рэлігійных дзеячаў), другога (шляхты) ды трэцяга (непрывілеяванага астатняга народу). У кожнага саслоўя меўся адзін голас. Хутка абмеркаваньне стала немагчымым у тым складзе, у якім Генэральныя Станы былі сфармаваныя. Трэцяе саслоўе пачало зьбірацца асобна ад першых двух. 17 чэрвеня 1789 году частка Генэральных Станаў аб’явіла сябе Ўстаноўчым сходам. Француская рэвалюцыя пачалася ўзяцьцем Бастыліі 14 ліпеня 1789 году (сёньня гэты дзень зьяўляецца нацыянальным сьвятам Францыі). Рэвалюцыянэры імкнуліся пакласьці канец абсалютызму, які пры Людовіку XIV дасягнуў свайго найвышэйшага росквіту. У 1789—1790 была ўтвораная Нацыянальная гвардыя. 3 верасьня 1791 году была абвешчаная новая канстытуцыя, па якой Францыя набывала статус канстытуцыйнай манархіі з падзяленьнем улады. Быў утвораны заканадаўчы сход. У 1791 годзе быў прыняты новы Крымінальны кодэкс.

Першая рэспубліка

рэдагаваць

Першая Француская рэспубліка была абвешчаная 22 верасьня 1792 году. Вышэйшым заканадаўчым органам стаў Нацыянальны канвэнт. Былі праведзеныя зьмена адміністрацыйнага падзелу краіны і судовая рэформа. У 1793 годзе адбылося Вандэйскае паўстаньне, накіраванае супраць рэспублікі. 5 кастрычніка быў уведзены Францускі рэспубліканскі каляндар. У 1804 годзе была абвешчаная Першая Француская імпэрыя.

Другая рэспубліка

рэдагаваць

Трэцяя рэспубліка

рэдагаваць

Чацьвертая рэспубліка

рэдагаваць

Пятая рэспубліка

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  • Ларыса Вансовіч. Палітычнае разьвіцьцё Заходняй Эўропы ў Х-ХV стст. Француская дзяржава (Х кляса)