Гінеўт  — мужчынскае імя.

Ginald
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Ginn + Wald
Іншыя формы
Вытворныя формы Гімольт
Зьвязаныя імёны Waldgina
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Гінеўт»

Паходжаньне

рэдагаваць

Геналд або Гіналд (Genald[1], Genaldus, Ginaldus[2]) і Валдгіна (Waldgina[3]) — імёны германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -гін- (-ген-, -кін-) (імёны ліцьвінаў Гендрута, Кімунд, Менгін; германскія імёны Genedrudis, Ginmund, Mennigen) паходзіць ад гоцкага gin- 'пачатак' (гоцкае *ginnan, германскае *gennan 'пачынаць'[5]), а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: в бояр керъновских, в Можеика Мостиловича и у его брати, у Кгиневта а у Явоиша, а в братаничовъ ихъ, в Мицка а у Андрушка Чижовичовъ (11 траўня 1501 году)[7].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule. T. III: Les noms de personnes contenus dans les noms de lieux. — Paris, 1985. P. 326.
  2. ^ Bruckner W. Die Sprache der Langobarden. — Strassburg, 1895. S. 258.
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1505.
  4. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l'ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 108.
  5. ^ G // Köbler G. Gotisches Wörterbuch. 4. Aufl, 2014.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  7. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 6 (1494—1506). — Vilnius, 2007. P. 265.