Гілішкі (лет. Gyliškė) — вёска ў Летуве, каля возера Канцярына. Уваходзяць у склад Сьвірцкага староства Сьвянцянскага раёну Віленскага павету.

Гілішкі
лац. Giliški
лет. Gyliškė
Краіна: Летува
Павет: Віленскі
Раён: Сьвянцянскі
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 55°12′46.800″ пн. ш. 26°21′0.000″ у. д. / 55.213° пн. ш. 26.35° у. д. / 55.213; 26.35Каардынаты: 55°12′46.800″ пн. ш. 26°21′0.000″ у. д. / 55.213° пн. ш. 26.35° у. д. / 55.213; 26.35
Гілішкі на мапе Летувы
Гілішкі
Гілішкі
Гілішкі

Гіла, пазьней Гіль (Gilo, Gill) — імя германскага паходжаньня[1].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[2], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[3]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[4].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1866 год — 17 чалавек[5]
  • 1905 год — 24 чалавекі[6]
  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 637—638.
  2. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  3. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
  5. ^ Słownik geograficzny... T. II. — Warszawa, 1881. S. 569.
  6. ^ Виленская губерния: полный список населенных мест со статистическими данными о каждом поселении. — Вильна, 1905. С. 273.