Вітаем у Вікіпэдыі!

Даведацца пра ўсё, што цяпер робіцца ў беларускай энцыкляпэдыі, можна на старонцы апошніх зьменаў.

Што зрабіць?
Як атрымаць дапамогу?
Зьвяртайцеся на форум Вікіпэдыі або ў «гутаркі» да іншых удзельнікаў ці адміністратараў.
Other languages? Welcome to the Embassy.
Карысныя парады
Зрабілі памылку?
  • Калі Вы стварылі артыкул з памылковай назвай, то яго трэба выдаліць.

zedlik 10:40, 4 лістапада 2008 (UTC)

Прывітаньне! :) --Zmgr 10:55, 4 лістапада 2008 (UTC)

Ці не падказалі б Вы, як зарэгістравацца тут у якой-небудзе групе?

Не зусім зразумеў. Патлумачце, калі ласка, што вы маеце на ўвазе пад групай? —zedlik 11:12, 4 лістапада 2008 (UTC)

Я тут сам мала што разумею : ) сытуацыя такая - хачу фотку дадаць на старонку, а ў правілах сказана, што я мушу быць удзельнікам нейкае групы.

Не хвалюйцеся, навучыцца працаваць у Вікіпэдыі ня так і складана, а калі вам будзе нешта незразумела — зьвяртайцеся, хто-небудзь з нас вам дапаможа.
Што тычыцца выяваў, то загружаць іх можна па спасылцы Спэцыяльныя:Загрузка. Адзінае, у Вікіпэдыі аддаецца паравага выявам, апублікаванымі аўтарамі пад вольнымі ліцэнзіямі (згодна гэтых ліцэнзій, выявы можна неабмежавана зьмяняць і выкарыстоўваць для любых мэтаў, прыватных альбо камэрцыйных). Выкарыстаньне выяваў, абароненых аўтарскім правам дапускаецца на ўмовах добрасумленнага выкарыстаньня, то бок калі пазначаныя аўтар выявы і крыніца, адкуль яна была атрыманая. Калі ласка, дадавайце гэтыя зьвесткі ў апісаньне выявы падчас загрузкі.
Дарэчы, выявы пад вольнымі ліцэнзіямі лепей дадаваць не ў лякальны архіў, а адразу ў commons:Галоўная старонка — гэта глябальны архіў вольных выяваў зь Вікіпэдыяў на ўсіх мовах. Дадаць выяву ў Commons можна на старонцы commons:Commons:Upload/be-tarask.
Як дадаць выяву ў артыкул, можна прачытаць на Вікіпэдыя:Вікі-фарматаваньне, альбо паглядзець на прыклады ў іншых артыкулах.
Спадзяюся, зараз стала больш зразумела.
І яшчэ. Ці маглі б вы даць спамылку, дзе прачыталі пра групы? Магчыма, гэта проста недакладнасьць, і тады б мы змаглі зьмяніць апісаньне, каб яно было больш зразумелым новым удзельнікам, бо ніякіх групаў насамрэч няма :)
zedlik 11:50, 4 лістапада 2008 (UTC)

Добра, дзякуй : ) Будзем разьбірацца. Аб групах я прачытаў вось на гэтай старонцы [1] , на якую патрапіў з правілаў загрузкі выяваў [2]--Zmgr 12:02, 4 лістапада 2008 (UTC)

ну вось па вашай спасылцы яно мне тое ж самое і выдае: "Памылка: не адпаведны ўзровень правоў" [[3]]

Зразумела. Напэўна, вы толькі нядаўна зарэгістраваліся. Справа ў тым, што загружаць файлы і рабіць пэўныя іншыя дзеяньні (падрабязьней — на старонцы Спэцыяльныя:ListGroupRights) могуць толькі аўтаматычна пацьверджаныя ўдзельнікі. Гэта ня група, у якую ўступаюць, гэта статус (група правоў), які надаецца ўдзельніку для магчымасьці загрузкі файлаў. Гэты статус надаецца праграмным забесьпячэньнем аўтаматычна тым удзельнікам, якія зарэгістраваныя прынамсі 4 дні і маюць прынамсі 10 правак. Гэта немагчыма зьмяніць і на гэта немагчыма ўплываць, таму, калі ласка, пачакайце, пакуль выйдзе гэты тэрмін, і магчымасьць загрузкі файлаў зьявіцца ў вас аўтаматычна. Гэта зроблена ва ўсіх Вікіпэдыях для прадухіленьня вандалізму. —zedlik 12:56, 4 лістапада 2008 (UTC)

Дадайце, калі ласка, зьвесткі пра прававы статус і пра паходжаньне выявы. Выявы без пазначанай ліцэнзіі і крыніцы паходжаньня могуць быць выдаленыя. —zedlik 15:22, 14 сьнежня 2008 (UTC)

Файл:Nasta Palazhanka.jpg — калі ласка, для гэтай выявы таксама. —zedlik 15:36, 14 сьнежня 2008 (UTC)

Лепш скарыстацца шаблёнам {{Інфармацыя}}. --Ліцьвін 15:30, 14 сьнежня 2008 (UTC)

Выяву, усё ж, трошку павялічыў, так прыгажэй выглядае : ) А вось дзе дадаваць гэтыя дадзеныя аб малюнку, розуму не прыкладу.--Zmgr 19:12, 14 сьнежня 2008 (UTC)

Адкрываеце файл, цісьнеце рэдагаваць, у акенца ўстаўляеце зьмест шаблёну {{Інфармацыя}}, запаўняеце ўсе парамэтры (калі ёсьць інфармацыя). --Ліцьвін 19:45, 14 сьнежня 2008 (UTC)

Вялікі дзякуй, Ліцьвін : ) Здайцца запоўніў формы. Гляньце, мо там трэ яшчэ нешта паправіць. З павагаю --Zmgr 08:40, 15 сьнежня 2008 (UTC)

Дадаў ліцэнзіі ў Файл:Gerb Malady Front.jpg і Файл:Tacjana shapucka 2008.jpg. Калі Файл:Nasta Palazhanka.jpg не распаўсюджваецца згодна ўмоваў вольных ліцэнзій, то трэба дададць ліцэнзію па прыкладу Файл:Tacjana shapucka 2008.jpg. --EugeneZelenko 14:48, 15 сьнежня 2008 (UTC)

Так, дзякуй вялікі, дадаў. --Zmgr 13:02, 16 сьнежня 2008 (UTC)

Дадайце, калі ласка, зьвесткі пра файл з дапамогай шаблёну {{Інфармацыя}}. Таксама трэба запоўніць усе палі шаблёну {{Абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня}}. --Red_Winged_Duck 11:43, 12 сакавіка 2009 (UTC)

Дзякуй за ваш унёсак, але калі ласка, зьвярніце ўвагу, што ўсе файлы, якія загружаюцца ў Вікіпэдыю, мусяць мець інфармацыю ня толькі пра ліцэнзію, але таксама крыніцу, праваўладальніка і час стварэньня, іначай яны парушаюць Закон аб аўтарскім праве. Калі ласка, дадайце гэтыя зьвесткі ў загружаныя выявы.

Таксама хачу зьвярнуць вашую ўвагу, што ўсе выявы, абароненыя аўтарскім правам, мусяць адпавядаць крытэрам добрасумленнага выкарыстаньня. Гэта патрабаваньне фундыцыі «Вікімэдыя» да выкарыстаньня несвабодных выяваў у Вікіпэдыі. —zedlik 22:29, 13 кастрычніка 2009 (UTC)

Дзякуй за парады, цягам некалькіх дзён дадам шаблёны да фотаздымкаў. : )--Zmgr 22:39, 13 кастрычніка 2009 (UTC)

Для выяваў, якія ахоўваюцца аўтарскім правам і пазначаныя шаблёнам {{FairUse}} максымальным дазволеным памерам ёсьць 0,1 мэгапіксэлу (або прыкладна 300×300 піксэлаў). Калі ласка, паменшыце загружаныя вамі выявы да адпаведнага памеру і загрузіце іх наноў. --Red_Winged_Duck 11:29, 16 кастрычніка 2009 (UTC)

Абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня для Файл:Agitacyja maladoj belarusi 2004.jpg

рэдагаваць

Прывітаньне, Zmgr!

Дзякуй за загружаныя вамі ў Вікіпэдыю файлы! Нагадваем вам, што, калі выкарыстаньне і распаўсюджаньне мэдыяфайла не ажыцьцяўляецца на ўмовах вольнай ліцэнзіі (Creative Commons Attribution/Share-Alike), тады патрэбна абгрунтаваць неабходнасьць добрасумленнага выкарыстаньня, дадаўшы і запоўніўшы картку {{Абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня}}, таксама дадаўшы дакладныя зьвесткі пра аўтара, час стварэньня/публікацыі працы і крыніцу.

Калі файл не адпавядае крытэрам добрасумленнага выкарыстаньня або калі неабходныя зьвесткі ня будуць дададзеныя ў 7-дзённы тэрмін, файл будзе выдалены.

Вялікі дзякуй! --Red_Winged_Duck 13:37, 15 жніўня 2010 (UTC)

Таксама для: Файл:Maladaja belarus agitacyja 2004.jpg. --Red_Winged_Duck 12:43, 16 жніўня 2010 (UTC)
Таксама для: Файл:Scjah mf.jpg. --Red_Winged_Duck 01:10, 13 кастрычніка 2010 (EEST)Адказаць