Hyrdlak
Далучыўся 7 лютага 2013
Апошні каментар: 3 верасьня 2019, ад удзельніка Ліцьвін у тэме «Даданьне назвы артыкула у лацінцы»
Даведацца пра ўсё, што цяпер робіцца ў беларускай энцыкляпэдыі, можна на старонцы апошніх зьменаў.
Зьвяртайцеся на форум Вікіпэдыі або ў «гутаркі» да іншых удзельнікаў ці адміністратараў.
Other languages? Welcome to the Embassy.
|
| |
«Даданьне назвы артыкула у лацінцы»
рэдагавацьПрывітаньне. А навошта вы гэтае робіце? --Ліцьвін (гутаркі) 01:14, 2 верасьня 2019 (MSK)
- Таму што ў беларускай мове ёсць два алфавіты. Але амаль усе забываюць пра лацінку. Нават афіцыйная транслітарацыя адрозніваецца ад беларускай лацінкі. Такім чынам, у Вікіпедыі зацікаўленыя чытачы павінны мець магчымасць даведацца хаця б пра лацінскі правапіс назваў артыкулаў.--Hyrdlak (гутаркі) 13:36, 2 верасьня 2019 (+03)Hyrdlak
- Пра гэтае можна напісаць у разьдзеле «Назва». Яшчэ ў нас ёсьць афіцыйная назвы лацінкай, якія пазначаюцца ў шаблёне-картцы. Тым больш масавы ўвод назваў на беларускай лацінцы пасьля асноўных назваў парушае правіла Вікіпэдыя:Правапіс. Такія моманты трэба абавязкова абмяркоўваць да таго, як такое рабіць. --Ліцьвін (гутаркі) 16:15, 2 верасьня 2019 (MSK)
- Не ва ўсіх артыкулах ёсць раздзел «Назва». Магчыма, можа быць распрацавана новае рашэнне. Такім чынам, назва кожнага артыкула ў беларускай Вікіпедыі можа быць таксама лацінскімі літарамі. У адваротным выпадку сцвярджэнне, што ў беларусаў ёсць два алфавіты, застаецца выключна рытарычным. Гэтак жа рытарычна, як і іншае сцвярджэнне, што арабская абаджа - гэта яшчэ адзін беларускі алфавіт.--Hyrdlak (гутаркі) 16:45, 2 верасьня 2019 (+03)Hyrdlak
- Але ж гэты разьдзел не на беларускай мове лацінскімі літарамі. У нас дзейнічае правіла Вікіпэдыя:Правапіс, таму ў пачатку артыкулаў мы не падаем назвы арабіцай, афіцыйнай і неафіцыйнай беларускай лацінкай. Калі вы лічыце, што для гэтых назваў трэба зрабіць выключэньне і іх трэба падаваць, то спачатку гэтае трэба абмеркаваць з супольнасьцю. --Ліцьвін (гутаркі) 16:53, 2 верасьня 2019 (MSK)
- Я не ведаю, як абмеркаваць гэтае пытанне з супольнасцю Вікіпедыі. Але я думаю, што гэта важнае пытанне. І для беларускай мовы, і для культуры. Я быў бы ўдзячны, калі вы маглі б пачаць такую дыскусію. Я добра чытаў беларускую, але дрэнна пішу па-беларуску. Мая асноўная мова - англійская. З-за паездак я буду ў Інтэрнэце толькі пасля 8-га верасня 2019 года.--Hyrdlak (гутаркі) 19:24, 2 верасьня 2019 (+03)Hyrdlak
- Спачатку пра гэтае лепш напісаць на Вікіпэдыя:Форум. Калі ў вас будзе падтрымка, то можна будзе напісаць удакладненьне да правілу Вікіпэдыя:Правапіс. Затым або праз звычайнае абмеркаваньне або праз звычайнае галасаваньне супольнасьць вырашыць, ці патрэбнае нам такое ўдакладненьне. Асабіста мне падабаецца лацінка, але я супраць такога стылю афармленьня, бо я лічу, што такі падыход — гэта дрэнная паўмера, а трэба ўводзіць поўную падтрымку лацінкі, каб увесь тэкст можна было аўтаматычна трансфармаваць у лацінку. Вось гэтае сапраўды будзе цудоўна. --Ліцьвін (гутаркі) 19:39, 2 верасьня 2019 (+03)
- Гэта было б выдатна, калі б у беларускай Вікіпедыі была рэалізаваная аўтаматычная трансфармацыя паміж кірыліцай і лацінкай. Тады карыстальнік мог выбраць паміж кірыліцай альбо лацінкай кожны артыкул у гэтай Вікіпедыі. Але ў мяне няма паняцця, як забяспечыць такое рашэнне з тэхнічнага пункту гледжання.Да гэтага часу я ніколі не выкарыстоўваў Форум. Я баюся, што пры маім абмежаваным валоданні беларускай мовай я не самая лепшая асоба, якая вядзе такую ініцыятыву. Ці хацелі б вы пачаць такую дыскусію?--Hyrdlak (гутаркі) 21:03, 2 верасьня 2019 (+03)Hyrdlak
- Ня вы першы, хто ўзьнімае гэтае пытаньне. Вось з апошняга — Вікіпэдыя:Форум/Архіў 14#Пытаньне лацінкі. Шмат хто хоча, але няма таго, хто за гэтае возьмецца. Раней мабыць і магчыма было такое зрабіць, бо былі пасьведчаныя ўдзельнікі. Я цяпер і іх няма, сышлі з праекту. --Ліцьвін (гутаркі) 21:37, 2 верасьня 2019 (MSK)
- Дзякуй за спасылку на папярэднюю размову пра лацінку. Шкада, што ў праекце няма спецыялістаў, якія маглі б распрацаваць такі канвэртар. Тады, магчыма, дазвол на паралельныя назвы артыкулаў лацінскімі літарамі можа стаць часовым рашэннем.Калі вы згодныя, магчыма, вы маглі б весці такую дыскусію.--Hyrdlak (гутаркі) 11:27, 3 верасьня 2019 (+03)Hyrdlak
- Асабіста я супраць такога падыходу, бо гэтая Вікіпэдыя на беларускай мове клясычным правапісам на кірылічным беларускім альфабэце. Таму проста нельга пасьля асноўных назваў дадаваць нейкія яшчэ назвы, напрыклад лацінкай або арабіцай. Што тычыцца лацінкі, то назвы паводле афіцыйнай дадаюцца ў карткі населеных пунктаў. Лічу, што апошняга дастаткова. Вы можаце прапанаваць дадаваць у карткі яшчэ і назвы паводле неафіцыйнай. --Ліцьвін (гутаркі) 12:09, 3 верасьня 2019 (MSK)
- Добра, я думаю, я не маю права займацца гэтым пытаннем самастойна. Спадзяюся, што аднойчы лацінскі алфавіт беларускай мовы можа знайсці месца ў беларускай Вікіпедыі. Аднак я не спадзяюся на арабскі алфавіт. PS. Памятайце пра серба-харвацкую Вікіпедыю, якая напісана кірыліцай і лацінкай.--Hyrdlak (гутаркі) 16:44, 3 верасьня 2019 (+03)Hyrdlak
- Я таксама на гэтае спадзяюся. Трэба больш актыўных і пасьведчаных ўдзельнікаў, якія могуць за гэтае ўзяцца. Вось напрыклад у нас раней працаваў MediaWiki:Gadget-nt.js. Можна было аўтаматычна пераводзіць тэксты, якія напісаныя на беларускай мове афіцыйным правапісам на беларускую мову клясычным правапісам. Націснуў на адну кнопку і маеш фактычна гатовы тэкст клясычным правапісам. Удзельнік, які пісаў гэты код, сышоў з праекту і пасьля перастаў працаваць інструмэнт. Раней у нас працаваў яшчэ адзін цікавы інструмэнт Удзельнік:ZedlikBot/Пераносы — аўтаматычны перанос артыкулаў. Вось зараз нам трэба перанесьці вялікую колькасьць артыкулаў, а робат ужо не працуе. Я ўжо не кажу пра тое, што ў нас нават «Хуткае выдаленьне» не працуе — у катэгорыі Катэгорыя:Вікіпэдыя:Кандыдатуры на хуткае выдаленьне ўжо зьмяшчаецца 120 катэгорыяў і 168 старонак да выдаленьня. І гэтая колькасьць толькі павялічваецца. А чаму? Бо ў нашым разьдзеле назіраецца адміністратарскае бязладзьдзе — фактычна ў праекце няма адміністратараў, якія б выконвалі свае абавязкі. Таму праблемаў хапае і хутчэй за ўсё для большасьці праблема з лацінкай зараз ня тое, што на другім пляне, а дзесьці ў самым канцы сьпіску. Таму праблемаў шмат, а вось як усе іх вырашыць, пакуль ніхто ня ведае. --Ліцьвін (гутаркі) 17:15, 3 верасьня 2019 (+03)