GROBIN
Даведацца пра ўсё, што цяпер робіцца ў беларускай энцыкляпэдыі, можна на старонцы апошніх зьменаў.
Зьвяртайцеся на форум Вікіпэдыі або ў «гутаркі» да іншых удзельнікаў ці адміністратараў.
Other languages? Welcome to the Embassy.
|
| |
У нас шматлікія назвы не адпавядаюць традыцыйнаму беларускаму вымаўленьню. Я вам прывёў спасылку на артыкул Палянізм. Для беларускай мовы нехарактэрная форма -чызна. Напрыклад мы ня кажам Айчызна. Беларускія назвы тыпу Градаўшчына, Груздоўшчына, Карлаўшчына, Сьвіршчына, Чыжоўшчына ў свой час былі зьмененыя пад уплывам польскай мовы на назвы Градаўшчызна, Груздоўшчызна, Карлаўшчызна, Сьвіршчызна, Чыжоўшчызна. Тое, што пасьля гэтага хтосьці так і пачаў казаць, не гаворыць пра тое, што гэтыя назвы слушныя. Тым больш гэтую праблему ўзьнялі на дзяржаўным узроўні і ўсе такія нехарактэрныя назвы для беларускай мовы замянілі на беларускія. Добра, што гэтае нарэшце зрабілі? Вядома, што добра. Таму, калі ласка, больш не вяртайце састарэлую польскую форму назвы гэтага населенага пункту. Калі вы будзеце працягваць ігнараваць мае тлумачэньні, то я буду вымушаны вас заблякаваць. --Ліцьвін (гутаркі) 14:25, 27 сьнежня 2019 (+03)