Вітаем у Вікіпэдыі!

Даведацца пра ўсё, што цяпер робіцца ў беларускай энцыкляпэдыі, можна на старонцы апошніх зьменаў.

Што зрабіць?
Як атрымаць дапамогу?
Зьвяртайцеся на форум Вікіпэдыі або ў «гутаркі» да іншых удзельнікаў ці адміністратараў.
Other languages? Welcome to the Embassy.
Карысныя парады
Зрабілі памылку?
  • Калі Вы стварылі артыкул з памылковай назвай, то яго трэба выдаліць.

Вікі-фарматаваньне рэдагаваць

Прывітаньне! Глядзіце, калі ласка, артыкул Вікіпэдыя:Вікі-фарматаваньне — там апісана, якім чынам ужываць фарматаваньне артыкулаў і як ствараць унутраныя спасылкі. —zedlik 12:24, 13 лістапада 2008 (UTC)

Калі ласка, дадайце неабходныя зьвесткі пра файл (у тым ліку і ліцэнзію) з дапамогай шаблёну {{Інфармацыя}}. --Red_Winged_Duck 20:44, 24 сакавіка 2009 (UTC)

Дзякуй. Толькі дадайце яшчэ і старонку, зь якой узятая выява, каб можна было пацьвердзіць ліцэнзію. --Red_Winged_Duck 11:13, 25 сакавіка 2009 (UTC)

Аўтарскае права і Вікіпэдыя рэдагаваць

Вітаю! Калі ласка, зьвярніце ўвагу, што тэксты, абароненыя аўтарскім правам, нельга капіяваць у Вікіпэдыю (як, напрыклад, у артыкуле Кіпрыян Кандратовіч), бо гэта супярэчыць закону аб аўтарскім праве. Калі аўтар тэксту не апублікаваў яго пад вольнай ліцэнзіяй, якая дапускае свабоднае выкарыстаньне тэксту, то яго можна толькі перадаць уласнымі словамі на падставе інфармацыі з гэтага тэксту і/ці іншых крыніцаў. Дзякуй. —zedlik 21:31, 25 студзеня 2010 (UTC)

Вітаю! А калі тэкст зьмешчаны ў інтэрнэце, ці дастаткова будзе толькі дадць спасылкі на гэты тэкст? Альбо проста перарабіць гэты тэкст, перадаўшы яго ўласнымі словамі? Тэкст браўся адсюль http://www.jivebelarus.net/history/faces/general-kandratovich.html. Дзякуй!
Заўсёды лепш перарабіць тэкст, перадаўшы яго ўласнымі словамі і падаць спасылкі на крыніцы ў якасьці зноскаў. Bocianski 22:12, 25 студзеня 2010 (UTC)

Так, дзякуй вялікі!

Так, Bocianski мае рацыю. Крыніца паходжаньня тэксту на гэта не ўплывае (на яе можна даваць спасылкі як на пацьверджаньне якога-небудзь факту), тэкст будзе лічыцца вольным толькі калі яўна напісана, што ён разьмешчаны на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons або GFDL (глядзіце, як прыклад, інфармацыю ў самым нізе любога артыкула ў Вікіпэдыі), тады можна проста даць спасылку і выкарыстоўваць тэкст. Калі такой пазнакі няма, то тэкст лічыцца абароненым аўтарскім правам і яго нельга капіяваць. На жаль, большасьць тэкстаў менавіта такія, таму зь іх можна выкарыстоўваць толькі інфармацыю, запісваючы яе сваімі словамі. —zedlik 22:22, 25 студзеня 2010 (UTC)

Абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня для Файл:AngelsAndAirwaves2.jpg рэдагаваць

Прывітаньне, Bielpincet!

Дзякуй за загружаныя вамі ў Вікіпэдыю файлы! Нагадваем вам, што, калі выкарыстаньне і распаўсюджаньне мэдыяфайла не ажыцьцяўляецца на ўмовах вольнай ліцэнзіі (Creative Commons Attribution/Share-Alike), тады патрэбна абгрунтаваць неабходнасьць добрасумленнага выкарыстаньня, дадаўшы і запоўніўшы картку {{Абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня}}, таксама дадаўшы дакладныя зьвесткі пра аўтара, час стварэньня/публікацыі працы і крыніцу.

Калі файл не адпавядае крытэрам добрасумленнага выкарыстаньня або калі неабходныя зьвесткі ня будуць дададзеныя ў 7-дзённы тэрмін, файл будзе выдалены.

Вялікі дзякуй! --Red_Winged_Duck 17:57, 5 верасьня 2010 (UTC)