Вітаем у Вікіпэдыі!

Даведацца пра ўсё, што цяпер робіцца ў беларускай энцыкляпэдыі, можна на старонцы апошніх зьменаў.

Што зрабіць?
Як атрымаць дапамогу?
Зьвяртайцеся на форум Вікіпэдыі або ў «гутаркі» да іншых удзельнікаў ці адміністратараў.
Other languages? Welcome to the Embassy.
Карысныя парады
Зрабілі памылку?
  • Калі Вы стварылі артыкул з памылковай назвай, то яго трэба выдаліць.

Ліцьвін 17:41, 18 красавіка 2009 (UTC)

Калі ласка, дадавайце зьвесткі пра аўтарства, крыніцу і ліцэнзію файлаў з дапамогай шаблёну {{Інфармацыя}}. Бяз гэтых зьвестак файлы будуць выдаленыя. Калі гэта вашыя здымкі і вы згодныя распаўсюджваць іх пад свабоднымі ліцэнзіямі, то іх лепш загружаць у Commons пад адпаведнымі ліцэнзіямі. --Red_Winged_Duck 08:07, 23 красавіка 2009 (UTC)


Прабачце, але я ў вікіпэдыі ўпершыню. І я ня ведаю ўсіх тонкасьцяў рэдагаваньня. Скажу так. Усе здымкі што я буду дадаваць сюды - гэта я раблю сам сваей лічбавай камерай. Я не карыстаюся іншымі здымкамі. І я дазваляю карыстацца імі ўсім хто жадае. І яшчэ. Можа Вы як-небудзь дапаможыце мне навучыцца дапаўняць вікіпэдыю. Дзякуй.

Насамрэч нічога складанага няма, з часам усё стане зразумела. Пакуль распавяду пра выявы. Умоўна іх можна падзяліць на 3 віды: выявы, абароненыя аўтарскім правам; выявы, апублікаваныя пад вольнай ліцэнзіяй; выявы, перададзеныя ў грамадзкую ўласнасьць. Выявы, абароненыя аўтарскім правам, можна загружаць у Вікіпэдыю, калі толькі яны маюць нізкае разрозьненьне і без такой выявы немагчыма абыйсьціся (не існуе вольных аналягаў, надзвычай патрэбная) — гэта патрабаваньне Вікіпэдыі і Закону аб аўтарскіх правах. Вольная ліцэнзія — гэта ліцэнзія, паводле якой кожны можа выкарыстоўваюць вашую выяву ў любых мэтах (уключаючы мадыфікацыю выявы і камэрцыйнае выкарыстаньне), але пры гэтам ён абавязаны пазначыць вас як аўтара вашага варыянту выявы. Ну а грамадзкая ўласнасьць — гэта поўнае адмаўленьне ад усіх правоў і кожны можа рабіць з выявай што хоча і як хоча.
Зараз пра пазначэньні. Для таго, каб апублікаваць выяву пад вольнай ліцэнзіяй або перадаць у грамадзкую ўласнасьць, неабходна на старонцы файла выявы дадаць шаблён ліцэнзіі. Зрабіць гэта для аўтарскіх выяваў можа толькі аўтар. Робіцца гэта наступным чынам: для публікацыі пад вольнай ліцэнзіяй проста дадаеце на старонку сказ пра тое, што вы зьяўляецеся аўтарам выявы, і шаблён {{CC-BY-SA-2.5}} альбо {{GFDL}} (выбірайце любы, розьніца між імі ня вельмі істотная для практычнага выкарыстаньня), то бок проста зьмяшчаеце выразы {{CC-BY-SA-2.5}} або {{GFDL}} адпаведна. Для перадачы ў грамадзкую ўластасьць усё тое самае, толькі трэба выкарыстоўваць шаблён {{PD}}. Для выяваў, абароненых аўтарскім правам, трэба выкарыстоўваць шаблён {{FairUse}}, але таксама ў гэтым выпадку неабходна пазначыць аўтара выявы і крыніцу, адкуль яна была ўзятая і вельмі пажадана таксама дадаваць шаблён {{Абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня}}.
Для таго, каб аб’яднаць разьмяшчэньне зьвестак вельмі падажана пры гэты карыстацца шаблёнам {{Інфармацыя}}. Ліцэнзія проста зьмяшчаецца ўнутры. Добрыя прыклады: Файл:Check1005.jpg, Файл:Dom Orzeszkowej.jpg. Націскайце «Рэдагаваць» уверсе старонкі і ўбачыце, як можна выкарыстоўваць гэты шаблён. Скапіюйце яго на старонкі з вашымі файламі, запоўніце палі адвеведнымі значэньнямі — і ўся справа.
Здаецца, з асноўнага гэта ўсё. Калі будуць якія пытаньні — зьвяртайцеся.
zedlik 12:40, 25 красавіка 2009 (UTC)


Дзякуй. Здаецца атрымалася! Калі што не так зрабіў - дайце ведаць.

Калі ласка, дадайце зьвесткі пра аўтарства, крыніцу і ліцэнзію гэтага файла з дапамогай шаблёну {{Інфармацыя}}. Бяз гэтых зьвестак файл будзе выдалены. Таксама заўважце, што несвабодныя файлы ня павінныя загружацца ў вялікім разрозьненьні (болей за 1 мэгапіксэл). --Red_Winged_Duck 11:41, 5 траўня 2009 (UTC)

Калі ласка, дадайце зьвесткі пра аўтара ва ўсе загружаныя вамі выявы, як, напрыклад, у Файл:SS852026.jpg (інфармацыя пра аўтарства і час стварэньня твору патрабуецца для публікацыі здымка ў Вікіпэдыі). Дзякуй. —zedlik 09:47, 18 жніўня 2009 (UTC)


Аўтар - я. Зараз паспрабую дадаць. Але, калі не атрымаецца - дапамажыце... Дзякуй

Дарэчы, нагадаю, што калі вы згодныя распаўсюджваць уласныя здымкі пад свабоднымі ліцэнзіямі, то іх лепш загружаць у Commons пад адпаведнымі ліцэнзіямі. --EugeneZelenko 13:30, 18 жніўня 2009 (UTC)
Вось прыклад. --Ліцьвін 13:42, 18 жніўня 2009 (UTC)

Здымкі гарадоў

рэдагаваць

Добра б было, калі б вы загрузілі свае здымкі ў Вікісховішча, тады яны будуць даступныя і ў іншых Вікіпэдыях. --Red_Winged_Duck 13:07, 6 лютага 2012 (FET)